Субота — дваццаць чацвёрты звычайны тыдзень, Год І
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Цім 6, 13-16
Захаваць запаведзь чыста і бездакорна
Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Цімафея.
Умілаваны:
Перад Богам, які дае жыццё ўсяму, і перад Езусам Хрыстом, які даў перад Понціем Пілатам добрае сведчанне, наказваю табе захоўваць запаведзь чыстай і беззаганнай аж да аб’яўлення Пана нашага Езуса Хрыста, якое ў свой час пакажа шчаслівы і адзіны Моцны, Кароль над каралямі і Пан над панамі, адзіны несмяротны, які жыве ў недаступным святле, якога ніхто з людзей не бачыў і бачыць не можа. Яму пашана і вечная моц! Амэн.
Гэта слова Божае.
РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 100 (99), 1-2. 3. 4. 5 (Р.: 2с)
Рэфрэн: Станьце перад абліччам Пана з радасным спевам.
1. Усклікай Пану, уся зямля. *
2. З радасцю служыце Пану.
Станьце перад Яго абліччам *
з радасным спевам.
Рэфрэн:
3. Ведайце, што Пан ёсць Богам, *
Ён стварыў нас, і мы Ягоныя.
Мы Яго народ *
і авечкі Ягонай паствы.
Рэфрэн:
4. Уваходзьце ў брамы Яго з падзякаю, †
на дзядзінцы Ягоныя з пахвалою, *
праслаўляйце і благаслаўляйце Яго імя.
Рэфрэн:
5. Бо Пан ёсць добры, *
навекі Ягоная міласэрнасць,
і вернасць Яго *
з пакалення ў пакаленне.
Рэфрэн:
СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Лк 8, 15
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
Благаслаўлёныя, хто ў добрым і чыстым сэрцы
захоўвае слова Божае
і прыносіць у цярплівасці плод.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 8, 4–15
Што на добрай зямлі – гэта тыя, хто захоўвае слова і ў цярплівасці прыносіць плён
+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.
У той час:
Кaлі сабраўся вялікі натоўп i людзі з асобных гарадоў прыходзілі да Езуса, Ён расказаў прыпавесць:
Выйшaў сейбіт сеяць зерне свaё. Кaлі сеяў, aднo ўпaлa пры дaрoзе, i былo пaтaптaнa, i птушкi нябесныя паклявалі ягo. Другoе ўпaлa нa скaлу i, узышoўшы, засoхлa, бo не мелa вiльгaцi. Іншaе ж упaлa мiж церняў, i рaзaм вырасла, але церні зaглушылі ягo. A iншaе ўпaлa нa дoбрую зямлю i, калі ўзышло, прынесла плён у сто разоў большы.
Кажучы гэтa, Езус заклікаў: Хтo мaе вушы, кaб слухaць, няхaй слухaе.
I пытaліся ў Ягo вучнi Ягoныя, штo знaчыць гэтaя прыпавесць. Ён скaзaў iм: Вaм дaдзенa пазнаць тaямнiцу Валадарства Бoжaгa, а да астатніх Я гавару ў прыпавесцях, кaб гледзячы не бaчылі i слухaючы не рaзумелі.
Вось што азначае гэтая прыпавесць: Зерне – гэтa слoвa Бoжaе. Штo пры дaрoзе – гэтa тыя, хто слухaе, але пoтым прыхoдзiць д’ябaл i зaбiрaе слoвa з iхнягa сэрцa, кaб не паверылі і не збaвiліся. Штo нa скaле – гэтa тыя, хто пачуе і з рaдaсцю прымaе слoвa, аднак не мaе кaранёў. Яны верaць часова, a ў пару выпрабавання адыходзяць. Штo ўпaлa ў цернi – гэтa тыя, хто пачуў, аднак клопаты, бaгaцце i ўцехi жыцця паглынаюць іх, i яны не прынoсяць плёну. A штo нa дoбрай зямлі – гэтa тыя, хто, пaчуўшы слoвa, захоўвае яго ў дoбрым i чыстым сэрцы i прынoсіць у цярплівaсцi плён.
Гэта слова Пана.
Паводле catholic.by
Меткі: Субота, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні