Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

7 кастрычніка — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 1, 12–14
Трывалі ў малітве разам з Марыяй, маці Езуса

Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў.

Калі Езус узнёсся на неба, Апосталы вярнуліся ў Ерузалем з гары, называнай Аліўнай, што непадалёк ад Ерузалема, на адлегласці суботняй дарогі.

І калі ўвайшлі, падняліся ў святліцу, дзе знаходзіліся Пётр і Ян, і Якуб, і Андрэй, Філіп і Тамаш, Барталамей і Мацвей, Якуб Алфеевы і Сымон Зелот, і Юда Якубаў. Усе яны сумесна трывалі ў малітве разам з жанчынамі і Марыяй, маці Езуса, і з братамі Ягонымі.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс Лк 1, 46–47. 48–49. 50–51. 52–53. 54–55 (Р.: 49а)

Рэфрэн: Вялікае ўчыніў мне Усемагутны.
Або: Благаслаўлёная Панна Марыя, якая насіла Сына спрадвечнага Айца.

46. У тыя дні сказала Марыя:
Велічае душа мая Пана, *
47. і ўзрадаваўся дух мой
у Богу, маім Збаўцы.

Рэфрэн:

48. Бо ўзглянуў Бог на пакору сваёй слугі, *
і цяпер благаслаўляць Мяне будуць усе пакаленні.
49. Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, *
а імя Яго святое.

Рэфрэн:

50. І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне *
над тымі, хто Яго баіцца.
51. Паказаў моц сваёй правіцы,
рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам.

Рэфрэн:

52. Скінуў магутных з трону
і ўзвысіў пакорных.
53. Дабром галодных насыціў, *
а багатых ні з чым адправіў.

Рэфрэн:

53. Дабром галодных насыціў, *
а багатых ні з чым адправіў.

Рэфрэн:

54. Прыняў свайго слугу Ізраэля, *
памятаючы пра сваю міласэрнасць,
55. як абяцаў бацькам нашым,
Абрагаму і яго патомству навекі.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Лк 1, 28

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою,
благаславёная Ты між жанчынамі.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 1, 26–38
Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына

+ Чытанне cвятога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя.

Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне.

І сказаў Ёй Анёл: Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. І валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца.

А Марыя сказала анёлу: Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю? Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага.

Тады Марыя сказала: Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова. І адышоў ад Яе анёл.

Гэта слова Пана.


Разважанне да Евангелля: Наследваць Марыю

Звеставанне Панне Марыі - першая таямніца Ружанца. З анёльскага прывітання распачынаецца гісторыя ўцелаўлення. Арханёл Габрыэль прамаўляе словы, якія асаблівым чынам адносяцца да Марыі. Як пакорная Слуга Пана Яна прымае іх з верай і любоўю. Дзякуючы гэтаму радасць у Пану будзе яе доляй не толькі ў хвіліны, якія разважаем у таямніцах святла і хвалебных, але таксама і тады, калі надыдуць таямніцы балесныя. Праз Марыю, нашу Маці, словы прывітання Арханёла становяцца і нашай радасцю. Нам таксама належыць радавацца з прыйсця Божага Сына, бо дзякуючы Яму мы адораныя ласкай Божага ўсынаўлення і ўпэўненнасцю, што Бог з намі. Прымім жа і мы гэтыя словы з верай.

Езу, Марыя прыняла Божае Слова і яно стала ў Ёй целам. Наследуючы Тваю Маці, з верай услухваюся ў Тваё Евангелле і разважаю яго ў сэрцы, каб я мог прынесці добры плён.

Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Разважанні, Пятніца

Друкаваць

  • Студзень
    2018

    Тэатр Зніч

  • У Мінску пройдзе малітоўна-музычная сустрэча, прысвечаная памяці Адама Міцкевіча

    Штогод 24 снежня ля помніка Адаму Міцкевічу ў Мінску ў аднайменным скверы праходзяць «Калядныя сустрэчы», прысвечаныя памяці паэта і патрыёта сваёй Айчыны, які нарадзіўся менавіта ў гэты дзень. Сёлета таксама да ўдзелу ў імпрэзе запрашаюцца ўсе жадаючыя.

  • Снежань
    2017

    Тэатр Зніч

  • У чаканні Божага прыйсця...

    Моладзь Чырвонага касцёла прапануе ўсім ахвотным далучыцца да дабрачыннай акцыі “Калядная паштоўка”. На працягу Адвэнту з панядзелка па пятніцу пасля св. Імшы а 19 гадзіне збіраецца творчая група, каб сваімі рукамі ствараць віншавальныя паштоўкі да свята Божага Нараджэння. Сродкі ад іх рэалізацыі будуць скіраваныя на падтрымку дзіцячага дома ў Смалявічах.

  • Расклад начных чуванняў у мінскім Чырвоным касцёле на 2017-2018 гг.

    У парафіі Св. Сымона і Св. Алены (Чырвоны касцёл) ад кастрычніка да мая кожную першую суботу месяца будуць праходзіць начныя чуванні, прысвечаныя перапрашэнню Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі.

  • У архідыяцэзіі завяршаецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай (+праграма)

    15 кастрычніка фігура Маці Божай Фацімскай вернецца ў мінскую архікатэдру — святыню, з якой год таму 16 кастрычніка распачыналася яе перэгрынацыя па парафіях архідыяцэзіі.