Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аўторак — дваццаць першы звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Тэс 2, 1-8
Мы пажадалі перадаць вам не толькі Божае Евангелле, але і жыццё сваё

Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Тэсаланiкiйцаў.

Вы самі ведаеце, браты, што наш прыход да вас не быў дарэмны. Хоць раней у Філіпах, як ведаеце, мы зазналі цярпенні і знявагі, аднак адважыліся ў Богу нашым абвяшчаць вам Евангелле Божае ў вялікім змаганні. Бо заахвота наша не паходзіць з памылкі, нячыстасці ці падману, але, як мы былі выпрабаваны Богам, каб паверыць ў Евангелле, так і абвяшчаем для таго, каб дагадзіць не людзям, але Богу, які выпрабоўвае сэрцы нашыя. Бо, як ведаеце, мы ніколі не з’яўляліся з ліслівымі словамі ані з карыслівай мэтай, Бог сведка. Мы не шукалі славы ў людзей, ні ў вас, ні ў іншых, хоць як Апосталы Хрыста можам быць у пашане. Але мы сталіся немаўлятамі сярод вас і, як карміліца апякуецца дзецьмі сваімі, так і мы з чуласці да вас пажадалі перадаць вам не толькі Божае Евангелле, але і жыццё сваё, таму што вы сталі для нас умілаванымі.
Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 139 (138), 1-3. 4-6 (Р.: 1)

Рэфрэн: Пане, Ты выпрабаваў мяне і пазнаў.

1. Пане, Ты выпрабаваў мяне і пазнаў, *
2. Ты ведаеш, калі я сядаю і ўстаю.
Здалёк разумееш мае думкі, †
3. Ці іду, ці адпачываю, Ты са мною, *
і ўсе мае шляхі вядомыя Табе.

Рэфрэн:

4. Яшчэ няма слова на маім языку, †
а Ты, Пане, ужо ведаеш усё. *
5. З усіх бакоў мяне ахінаеш, і кладзеш на мяне сваю руку.
6. Незвычайнае для мяне разуменне Тваё, *
недасягальнае, не магу спасцігнуць яго.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Гбр 4, 12

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Жывое слова Божае і дзейснае,
здольнае судзіць думкі і намеры сэрца.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 23, 23–26
Гэта трэба было рабіць і таго не абмінаць

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус прамовіў, кажучы: Гора, вам кніжнікі і фарысеі крывадушныя, таму што даяце дзесяціну з мяты, анісу і кмену, але абмінаеце тое, што важнейшае ў Законе: правасуддзе, міласэрнасць і веру. Гэта трэба было рабіць і таго не абмінаць.

Сляпыя павадыры, якія адцэджваеце камара, а праглынаеце вярблюда.

Гора, вам кніжнікі і фарысеі крывадушныя, таму што звонку ачышчаеце кубак і місу, а ўнутры яны поўныя драпежнасці і нястрыманасці. Сляпы фарысей, спачатку ачысці кубак унутры, каб ён стаў чыстым і звонку.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.