Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аўторак — дваццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Суд 6, 11-24а
Гедэон, ты вызваліш Ізраэль; ведай, што Я пасылаю цябе

Чытанне кнігі Суддзяў.

У тыя дні:

Прыйшоў Анёл Пана і сеў пад дубам, які ў Офры, што належыць Ёасу з роду Абіязара. Ягоны сын Гедэон малаціў пшаніцу ў вінаградным давіле, хаваючыся ад мадыянітаў. І з’явіўся яму Анёл Пана, і сказаў: Пан з табою, мужны воін! Гедэон сказаў яму: Валадару мой, калі Пан з намі, то чаму нас напаткала ўсё гэта? Дзе ўсе тыя цуды Ягоныя, пра якія распавядалі айцы нашыя, кажучы, што Пан вывеў нас з Егіпта. Цяпер пакінуў нас Пан і аддаў у рукі мадыянітаў.

Тады Пан паглядзеў на яго і сказаў: Ідзі і з гэтай сілаю сваёю вызвалі Ізраэль ад рук мадыянітаў. Ведай, што Я пасылаю цябе. Гедэон адказаў Яму: Пане, як я ўратую Ізраэль? Мой род найбяднейшы ў пакаленні Манасэса, а я самы малодшы ў доме бацькі майго. І сказаў яму Пан: Я буду з табою, і ты пераможаш мадыянітаў, як аднаго чалавека. А той адказаў Яму: Калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, дай мне знак, што гэта менавіта Ты гаворыш са мною. Не адыходзь адсюль, пакуль я не вярнуся да Цябе і не прынясу ахвяру сваю, і не пакладу перад Табою. Ён адказаў: Я застануся, пакуль ты не вернешся.

Гедэон пайшоў і прыгатаваў казляня і праснакі з эфы мукі. Мяса паклаў ў кошык, а поліўку наліў у гаршчок і прынёс Яму пад дуб і ахвяраваў. Тады сказаў яму Анёл Пана: Вазьмі мяса з праснакамі і пакладзі на гэтую скалу, а зверху вылі поліўку. Калі ён зрабіў гэта, Анёл Пана працягнуў канец жазла, што трымаў у руках, дакрануўся да мяса і праснакоў, і з’явіўся агонь са скалы, і паглынуў мяса і праснакі. Пасля Анёл Пана знік з ягоных вачэй. Пераканаўшыся, што гэта быў Анёл Пана, Гедэон сказаў: Гора мне, Пане Божа, бо я ўбачыў Анёла Панскага тварам у твар! І сказаў яму Пан: Спакой табе, не бойся, не памрэш!

Тады Гедэон пабудаваў там ахвярнік Пану і назваў яго «Пан спакою».

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 85 (84), 9. 11-12. 13-14 (Р.: пар. 9b)

Рэфрэн: Пан абвяшчае спакой свайму народу.

9. Паслухаю, што гаворыць Пан Бог. *
Ён спакой абвяшчае народу і святым сваім,
няхай не вяртаюцца да шаленства.

Рэфрэн:

15. Міласэрнасць і вернасць сустрэнуцца разам, *
справядлівасць і спакой пацалуюцца.
16. Вернасць вырасце з зямлі, *
а справядлівасць будзе пазіраць з нябёсаў.

Рэфрэн:

17. Пан адорыць нас шчасцем, *
а зямля наша дасць свой плён.
18. Справядлівасць пойдзе перад Ім *
і паставіць на шлях крокі свае.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 2 Кар 8, 9

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Езус Хрыстус, хоць быў багаты, стаў бедным дзеля вас,
каб вы ўзбагаціліся Ягоным убоствам.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 19, 23-30
Лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Сапраўды кажу вам: цяжка багатаму ўвайсці ў Валадарства Нябеснае. І яшчэ кажу вам: Лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае.

Пачуўшы гэта, вучні вельмі здзівіліся і сказалі: Дык хто ж можа быць збаўлены?

Паглядзеўшы, Езус сказаў ім: У людзей гэта немагчыма, а ў Бога ўсё магчыма.

Тады Пётр сказаў Яму ў адказ: Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Дык што мы атрымаем? А Езус сказаў ім: Сапраўды кажу вам, што ў новым стварэнні, калі Сын Чалавечы сядзе на троне славы сваёй, таксама вы, якія пайшлі за Мною, сядзеце на дванаццаці тронах, каб судзіць дванаццаць плямён Ізраэля. І кожны, хто дзеля Майго імя пакінуў дамы, ці братоў, ці сясцёр, ці айцоў, ці маці, ці дзяцей, ці землі, здабудзе ў сто разоў больш і атрымае ў спадчыну жыццё вечнае. І шмат першых стане апошнімі, і апошніх – першымі.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"