Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Панядзелак — дваццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Суд 2, 11-19
Пан устанавіў ім суддзяў, але яны не пажадалі слухацца і суддзяў

Чытанне кнігі Суддзяў.

У тыя дні:

Сыны Ізраэля рабілі зло ў вачах Пана і служылі Баалам. Яны пакінулі Пана, Бога сваіх айцоў, які вывеў іх з егіпецкай зямлі, і пайшлі за чужымі багамі, што былі ў суседніх народаў. І пакланяліся ім, і гнявілі Пана, пакінуўшы Яго і служачы Баалу і Аштартам.

І запалаў Пан гневам на Ізраэль, і аддаў іх у рукі злачынцаў, якія рабавалі іх, і аддаў іх у рукі ворагаў, што акружалі іх, і яны не маглі выстаяць перад непрыяцелямі сваімі. Куды б яны ні хацелі пайсці, рука Пана, на няшчасце іхняе, усюды была супраць іх, як Пан гаварыў і пакляўся ім. І яны апынуліся ў цяжкім уціску.

Тады Пан устанавіў ім суддзяў, каб яны ратавалі іх ад рук рабаўнікоў. Але яны не пажадалі слухацца і суддзяў, бо распуснічалі з чужымі багамі і пакланяліся ім. Яны хутка збочылі з дарогі, якою ішлі айцы іхнія, слухаючыся запаведзяў Пана, і сталі рабіць усё наадварот.

Калі Пан устанавіў ім суддзяў, то Пан быў разам з суддзёю і ратаваў іх ад рукі ворагаў іхніх увесь час, пакуль жыў суддзя, бо Пан шкадаваў іх, чуючы іхні стогн пад уціскам прыгнятальнікаў. Калі ж паміраў суддзя, яны зноў адварочваліся і паводзілі сябе яшчэ горш за сваіх айцоў, ідучы за чужымі багамі, служачы і пакланяючыся ім. Яны не пакідалі сваіх учынкаў і ўпартага шляху свайго.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 106 (105), 34-35. 36-37. 39-40. 43аb-44 (Р.: 4а)

Рэфрэн: Памятай пра нас, Пане, у сваёй прыхільнасці.

34. Не вынішчылі народаў, *
пра якія сказаў ім Пан,
35. але змяшаліся з язычнікамі *
і навучыліся іхнім учынкам.

Рэфрэн:

36. Служылі ідалам іхнім, *
якія сталі для іх пасткаю.
37. І сыноў сваіх, і дачок *
прыносілі ў ахвяру злым духам.

Рэфрэн:

39. Апаганілі сябе сваімі справамі *
і распуснічалі ўчынкамі сваімі.
40. І гнеў Пана запалаў на Яго народ, *
ажно агіднай стала Яму спадчына Яго.

Рэфрэн:

43. Шмат разоў Ён іх вызваляў, *
а яны былі ўпартыя ў сваіх намерах.
44. Але Ён убачыў іхні ўціск, *
калі пачуў іх ускліканні.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 5, 3

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Шчаслівыя ўбогія духам,
бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 19, 16–22
Калі хочаш быць дасканалым, прадай маёмасць сваю і здабудзеш скарб у нябёсах

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Да Езуса падышоў адзін чалавек і сказаў: Настаўнік, што добрага зрабіць мне, каб мець жыццё вечнае?

Ён адказаў яму: Чаму пытаешся ў мяне пра дабро? Адзін ёсць Добры! Калі хочаш увайсці ў жыццё вечнае, захоўвай запаведзі. Той кажа Яму: Якія? Езус адказаў: Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы фальшыва, шануй бацьку і маці, любі бліжняга свайго, як самога сябе.

Юнак кажа Яму: Усё гэта я захоўваў, чаго яшчэ нестае мне? Езус кажа яму: Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю і раздай бедным, і здабудзеш скарб у нябёсах; і прыходзь ісці за Мною.

Пачуўшы сказанае, юнак адышоў засмучаны, бо меў вялікую маёмасць.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Панядзелак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Творчая выстава архітэктара Аляксандра Базевіча адкрыецца ў мінскім Чырвоным касцёле

    22 верасня ў Белай зале мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены (вул. Савецкая, 15) адбудзецца адкрыццё творчай выставы архітэктара Аляксандра Базевіча «Адраджэнне касцёлаў на Беларусі». Пачатак у 12.30.

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.