Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аўторак — шаснаццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зых 14, 21 – 15,1а
Сыны Ізраэля прайшлі па сушы сярод мора

Чытанне кнігі Зыходу.

У тыя дні:

Калі Майсей працягнуў руку да мора, Пан гнаў мора моцным усходнім ветрам усю ноч і ператварыў у сушу, і раздзялілася вада. І пайшлі сыны Ізраэля праз сярэдзіну мора па сушы; вада была для іх сцяною з правага і з левага боку. І пагналіся егіпцяне, і ўвайшла за імі ў сярэдзіну мора ўся конніца фараона, калясніцы і вершнікі ягоныя. І вось на світанні Пан паглядзеў на войска егіпцян са слупа вогненнага і воблачнага, і прывёў у замяшанне войска іхняе. І падвярнуў колы калясніцаў, што ім цяжка было рухацца. І казалі егіпцяне: Уцякайма ад Ізраэля, бо Пан ваюе за іх супраць егіпцян.

Тады сказаў Пан Майсею: Працягні руку сваю да мора, каб павярнуліся воды да егіпцян, на калясніцы і вершнікаў іхніх. І калі Майсей працягнуў руку да мора, на самым світанні яно вярнулася на сваё месца, і бегла вада насустрач егіпцянам, якія ўцякалі, і патапіў іх Пан сярод хваляў. І вярнулася вада, і накрыла калясніцы і вершнікаў усяго войска фараона, якое ўвайшло за імі ў мора, і не засталося ніводнага з іх. А сыны Ізраэля прайшлі па сушы сярод мора, і вада стаяла каля іх сцяною з левага і з правага боку.

І ў той дзень вызваліў Пан Ізраэль з рук егіпецкіх. І ўбачылі ізраэльцяне мёртвых егіпцян на беразе мора. Убачылі моцную руку, якую Пан узняў супраць егіпцян. Спалохаўся народ Пана і паверыў Пану і Майсею, слузе Ягонаму.

Тады Майсей і сыны Ізраэля заспявалі песню Пану:

Не гаворыцца: Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Зых 15, 8-9. 10 і 12. 17 (Р.: 1b)

Рэфрэн: Спяваю Пану, бо Ён узвысіўся.

8. Ад подыху Твайго падняліся воды, *
вір стаў, нібы сцяна, глыбіні сабраліся ў сэрцы мора.
9. Гаварыў вораг: Паганюся, даганю, †
падзялю здабычу, насыціцца імі душа мая, *
выхаплю меч свой, рука мая іх знішчыць.

Рэфрэн:

10. Ты падзьмуў, і схавала іх мора, *
яны патанулі, як свінец, у магутных водах.
12. Ты выцягнуў сваю правіцу, *
і паглынула іх зямля.

Рэфрэн:

17. Ты вывеў народ свой *
і пасадзіў яго на гары спадчыны сваёй,
на месцы, якое ўчыніў сваім жыллём, Пане, *
у святыні Пана, якую ўзвялі Твае рукі.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 14, 23

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, — кажа Пан, —
і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 12, 46–50
Працягнуўшы руку сваю да вучняў сваіх, сказаў: Вось маці Мая і браты Мае

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Калі Езус прамаўляў да людзей, Маці і браты Ягоныя стаялі звонку і хацелі пагаварыць з Ім. І нехта сказаў Яму: Вось Маці Твая і браты Твае звонку стаяць і хочуць пагаварыць з Табою.

Ён жа адказаў таму, хто звярнуўся да Яго: Хто маці Мая і хто браты Мае? І, працягнуўшы руку сваю да вучняў сваіх, сказаў: Вось маці Мая і браты Мае. Бо кожны, хто выконвае волю Айца Майго, які ёсць у небе, той Мне брат, і сястра, і маці.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Дабрачынная акцыя “Светлае Свята Вялікадня”

    Згодна з добрай традыцыяй, моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.