Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

XIV Звычайная нядзеля, Год С

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 66, 10-14с
Вось Я скірую да яго спакой, як раку

Чытанне кнігі прарока Ісаі.

Радуйцеся разам з Ерузалемам і весяліцеся ў ім
усе, хто любіць яго.
Радасна весяліцеся разам з ім
усе, хто плакаў над ім,
каб вы карміліся і насычаліся ўдосталь
з грудзей яго суцяшэння,
каб вы ўпіваліся і напаўняліся асалодай
з грудзей ягонай славы.
Бо так кажа Пан:
Вось Я скірую да яго спакой, як раку,
і хвалу народаў, як паўнаводны паток.
Вас будуць карміць і насіць на руках,
і на каленях будуць песціць вас.
Як кагосьці суцяшае маці,
так Я буду суцяшаць вас,
і атрымаеце суцяшэнне ў Ерузалеме.
Убачыце, і ўсцешыцца вашае сэрца,
і косці вашы расквітнеюць, як трава.
І адкрыецца рука Пана слугам Ягоным.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 66 (65), 1-3а. 4-5. 6-7а. 16 і 20 (Р.: 1)

Рэфрэн: Усклікні Богу, уся зямля.

1. Усклікні Богу, уся зямля. *
2. Спявайце пра славу Ягонага імя,
праслаўляйце Яго хвалу. *
3. Скажыце Богу: Якія грозныя справы Твае!

Рэфрэн:

4. Няхай паклоніцца Табе ўся зямля і спявае Табе, *
няхай праслаўляе імя Тваё.
5. Прыйдзіце і ўбачце справы Бога: *
грозныя справы Яго над сынамі чалавечымі.

Рэфрэн:

6. Ён змяніў мора ў сушу, *
пешшу перайшлі раку,
і радаваліся там у Ім. *
7. Ён валадарыць у сваёй моцы навекі.

Рэфрэн:

16. Усе, хто баіцца Бога, прыйдзіце і паслухайце, *
я раскажу вам, што Ён учыніў для маёй душы.
20. Благаслаўлёны Бог, які не адкінуў маёй малітвы, *
і не пазбавіў мяне міласэрнасці сваёй.

Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ Гал 6, 14-18
Я нашу на целе сваім раны Езуса

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў.

Браты:

Няхай я не буду хваліцца нічым, акрамя крыжа нашага Пана Езуса Хрыста, праз якога свет укрыжаваны для мяне, а я — для свету. Бо ні абразанне нічога не значыць, ні адсутнасць абразання, але толькі новае стварэнне. І над усімі, хто будзе паступаць паводле гэтага правіла, спакой і міласэрнасць, а таксама над Ізраэлем Божым. Урэшце, няхай ніхто не абцяжарвае мяне, бо я нашу на целе сваім раны Езуса.

Ласка нашага Пана Езуса Хрыста з духам вашым, браты. Амэн.

Гэта слова Божае.

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Клс 3, 15а. 16а

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Няхай валадарыць у сэрцах вашых спакой Хрыстовы,
слова Хрыста няхай жыве ў вас ва ўсёй паўнаце.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 10, 1-9
На ім спачне ваш спакой

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Пан прызначыў семдзесят двух іншых вучняў і паслаў іх па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам хацеў ісці. І сказаў ім: Жніво сапраўды вялікае, а работнікаў мала, таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё.

Ідзіце, вось Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў. Не бярыце ні машны, ні торбы, ні сандаляў і ў дарозе нікога не вітайце. У які б дом ні ўвайшлі, спачатку кажыце: Спакой гэтаму дому! І калі будзе там сын спакою, то на ім спачне ваш спакой. Калі ж не, то вернецца да вас. Заставайцеся ў тым доме, ешце і піце, што ёсць у іх, бо работнік заслугоўвае платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.

І калі прыйдзеце ў які горад, і прымуць вас, ешце, што вам пададуць. І аздараўляйце ў ім хворых, і кажыце ім: Наблізілася да вас Валадарства Божае.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Нядзеля, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"