Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

XIII Звычайная нядзеля, Год С

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Вал 19, 16b. 19-21
Елісей устаў і пайшоў за Іллёю

Чытанне Першай кнігі Валадарстваў.

У тыя дні:

Пан сказаў Іллі: Елісея, сына Сафата з Абэль-Мэгуля, намасціш прарокам замест сябе.

Ілля пайшоў з гары і знайшоў Елісея, сына Сафата, які араў. Дванаццаць пар валоў было перад ім. Ён жа быў пры дванаццатай. Ілля, праходзячы міма, накінуў на яго свой плашч. І пакінуў ён валоў, і пабег за Іллёю, і сказаў: Дазволь мне пацалаваць айца майго і маці, і я пайду за табой. Той адказаў яму: Ідзі і вяртайся, бо што зрабіў я табе?

І вярнуўся ад яго, узяў пару валоў і прынёс іх у ахвяру, а на ярме прыгатаваў мяса і раздаў людзям, каб з’елі. Сам жа ўстаў і пайшоў за Іллёю, і служыў яму.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 16 (15), 1-2а і 5. 7-8. 9-10. 11 (Р.: пар. 5а)

Рэфрэн: Ты, Пане, частка спадчыны маёй.

3. Захавай мяне, Божа, бо на Цябе спадзяюся, *
4. Сказаў я Пану: Ты – мой Пан.
5. Пан частка спадчыны маёй і келіха майго, *
Ён лёс мой трымае.

Рэфрэн:

7. Благаслаўлю Пана, які дае мне параду, *
бо і ноччу вучыць мяне маё сэрца.
8. Пана я маю заўсёды перад вачыма, *
Ён праваруч мяне, і я не пахіснуся.

Рэфрэн:

9. Таму радуецца маё сэрца і весяліцца душа, *
і цела маё будзе спачываць бяспечна,
10. бо не пакінеш душы маёй у адхлані *
і не дасі святому Твайму ўбачыць тленне.

Рэфрэн:

11. Ты дарогу жыцця мне пакажаш, *
паўната радасці перад Табою,
вечнае шчасце *
праваруч Цябе.

Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ Гал 5, 1. 13-18
Вы пакліканыя да свабоды

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў.

Браты:

Дзеля свабоды Хрыстус вызваліў вас, таму трывайце і не паддавайцеся ярму рабства. Бо вы, браты, пакліканыя да свабоды, толькі не выкарыстоўвайце свабоды для пажадівасці цела, але ў любові служыце адно аднаму. Бо ўвесь Закон спаўняецца ў адным наказе: любі бліжняга свайго, як самога сябе. Калі ж адно аднаго кусаеце і з’ядаеце, то глядзіце, каб не пазабівалі вы адно аднаго.

Я кажу: Паступайце ў духу і жаданняў цела не выконвайце. Бо жаданні цела супярэчаць духу, а дух супярэчыць целу, бо яны супрацьстаяць адно аднаму, каб вы не маглі рабіць таго, што хацелі б. Калі кіруе вамі дух, то вы не пад законам.

Гэта слова Божае.

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 1 Сам 3, 9; Ян 6, 68c

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Гавары, Пане, бо слухае слуга Твой;
Ты маеш словы вечнага жыцця.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 9, 51-62
Ён цвёрда вырашыў ісці ў Ерузалем. Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

Калі набліжаліся дні ўзнясення Езуса, Ён цвёрда вырашыў ісці ў Ерузалем і выслаў пасланцоў перад сабою. Пайшоўшы, яны ўвайшлі ў самаранскую вёску, каб падрыхтаваць Яму побыт. Але там не прынялі Яго, бо Ён накіроўваўся ў Ерузалем.

Калі вучні Якуб і Ян убачылі гэта, сказалі: Пане, хочаш, мы скажам, каб агонь сышоў з неба і знішчыў іх? Але Ён, павярнуўшыся да іх, забараніў ім. І пайшлі ў іншую вёску.

Калі яны былі ў дарозе, хтосьці сказаў Яму: Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў. Езус сказаў яму: Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя –гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе схіліць галаву.

А другому сказаў: Ідзі за Мною. Той адказаў: Пане, дазволь мне спачатку пайсці і пахаваць айца майго. Але Езус сказаў яму: Пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых, а ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае.

Яшчэ іншы сказаў: Я пайду за Табою, Пане, але спачатку дазволь мне развітацца з хатнімі маімі. Езус жа сказаў яму: Ніводзін, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надаецца да Валадарства Божага.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Нядзеля, Лекцыянарый

Друкаваць

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"