Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год С

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Прып 8, 22–31
Перад стварэннем зямлі Мудрасць была ўстаноўлена

Чытанне кнігі Прыпавесцяў Саламона.

Так кажа Мудрасць Божая:
Пан стварыў мяне на пачатку шляху свайго,
перад дзеямі сваімі, спрадвеку.
Адвеку я была ўстаноўлена,
ад пачатку, перад стварэннем зямлі.
Я нарадзілася, калі не было яшчэ ні бездані,
ні крыніц, поўных вады.
Перш, чым былі пастаўлены горы,
раней за пагоркі я нарадзілася,
калі яшчэ не стварыў Ён ні зямлі, ні палёў,
ні першых пылінак сусвету.
Калі ўмацоўваў нябёсы, я была там.
Калі крэсліў скляпенне над паверхняю бездані,
калі ўсталёўваў уверсе аблокі,
калі мацаваў крыніцы бездані,
калі вызначаў межы мору,
каб воды не выходзілі па-за берагі яго,
калі закладваў асновы зямлі,
тады была пры Ім, як майстар,
была штодня Яго ўпадабаннем,
весялілася перад Яго абліччам увесь час,
весялілася на зямным коле Яго,
і радасць мая была з чалавечымі сынамі.
Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 8, 4-5. 6-7. 8-9 (Р.: 2а)

Рэфрэн: Пане, Божа наш, якое велічнае імя Тваё!

4. Калі я бачу Твае нябёсы, справу пальцаў Тваіх, *
месяц і зоркі, якія Ты ўмацаваў:
5. то чым ёсць чалавек, што Ты пра яго памятаеш, *
і сын чалавечы, што Ты ўзгадваеш пра яго?

Рэфрэн:

6. Ты ўчыніў яго мала меншым ад анёлаў, *
славаю і веліччу ўвянчаў яго.
7. Паставіў яго валадаром над справай рук Тваіх, *
усё паклаў яму пад ногі.

Рэфрэн:

8. Авечак і жывёлу ўсялякую *
і звяроў дзікіх,
9. птушак нябесных і рыбу марскую, *
і ўсё, што ходзіць сцежкамі марскімі.

Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ Рым 5, 1-5
Любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў.

Браты:

Апраўданыя паводле веры, мы маем мір з Богам праз Пана нашага Езуса Хрыста, праз якога, дзякуючы веры, мы атрымалі доступ да той ласкі, у якой трываем і ганарымся надзеяй на славу Божую.

І не толькі гэтым, але ганарымся і ўціскам, ведаючы, што ўціск нараджае вытрываласць, вытрываласць жа – выпрабаваную цноту, выпрабаваная цнота ж – надзею, а надзея не ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Святога, які дадзены нам.

Гэта слова Божае.

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ап 1, 8

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Богу, які ёсць, які быў і які прыходзіць.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 16, 12-15
Усе, што мае Айцец, гэта маё; Дух з Майго возьме і абвесціць вам

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вам гэтага не знесці. Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам усё, што пачуў, і будучыню абвесціць вам. Ён уславіць Мяне, бо ад Майго возьме і абвесціць вам.

Усе, што мае Айцец, гэта маё. Таму Я сказаў вам, што з Майго возьме і абвесціць вам.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Урачыстасць, Нядзеля, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"