Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

ІV Нядзеля Адвэнту, Год С

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Міх 5, 1-4а
З цябе выйдзе той, хто будзе валадаром у Ізраэлі

Чытанне Кнігі прарока Міхея.

Так кажа Пан:

А ты, Бэтлеем-Эфрата,
найменшы ты сярод плямёнаў Юды.
З цябе выйдзе для Мяне той,
хто будзе Валадаром у Ізраэлі,
і паходжанне Яго спрадвеку,
ад вечных дзён.
Таму Пан пакіне іх да часу,
пакуль не народзіць тая,
якая павінна нарадзіць.
Тады рэшта братоў Ягоных
вернецца да сыноў Ізраэля.
І ўстане, і будзе пасвіць іх моцаю Пана,
у велічы імені Пана Бога свайго.
І яны будуць жыць бяспечна, бо тады Ён
будзе ўзвялічаны аж да межаў зямлі.
І будзе Ён спакоем.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 80 (79), 2аc і 3b. 15-16. 18-19 (Р.: 4)

Рэфрэн: Божа, аднаві нас і асвяці, і дай нам збаўленне.

2. Пастыр Ізраэля, паслухай, *
які сядзіш на хэрубінах, з’явіся.
3. Абудзі сваю магутнасць *
і прыйдзі нам на паратунак.

Рэфрэн:

15. Вярніся, Божа Магуццяў, *
паглядзі з нябёсаў і пабач, і наведай гэты вінаграднік.
16. Захавай тое, што пасадзіла Твая правіца, *
парастак, які Ты ўмацаваў для сябе.

Рэфрэн:

18. Няхай будзе рука Твая над мужам правіцы Тваёй, *
над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для сябе.
19. І не адступімся мы ад Цябе, *
ажыві нас, і мы будзем заклікаць імя Тваё.

Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ Гбр 10, 5-10
Вось іду, каб выканаць волю Тваю

Чытанне Паслання да Габрэяў.

Браты:

Хрыстус прыходзіць у свет і кажа: Ахвяры і прынашэння Ты не захацеў, але цела падрыхтаваў Мне. Усеспаленні і ахвяры за грэх не даспадобы Табе. Тады Я сказаў: Вось іду, як у пачатку кнігі напісана пра Мяне, каб выканаць волю Тваю, Божа.

Перад гэтым Ён сказаў: Ахвяраў і прынашэнняў, і ўсеспаленняў, і ахвяраў за грэх, якія прыносяцца паводле Закону, Ты не захацеў і не ўпадабаў. Пасля Ён сказаў: Вось іду, каб выканаць волю Тваю. Адмяняе першае, каб устанавіць другое. Паводле гэтай волі мы раз і назаўсёды асвечаныя ахвяраю цела Езуса Хрыста.

Гэта слова Божае.

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 1, 38

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Вось я, слуга Пана.
Няхай мне станецца паводле твайго слова.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 1, 39-45
Адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. І ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету.

Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Духам Святым. І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Благаславёная Ты між жанчынамі, і благаславёны плод улоння Твайго! І адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне? Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася ад радасці дзіцятка ва ўлонні маім. І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Нядзеля, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.