Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

30 снежня — Нядзеля ў актаве Нараджэння Пана. Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа (Год С)

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Сам 1, 20-22. 24-28
Ва ўсе дні, пакуль жыць будзе, Самуэль прызначаны будзе для Пана

Чытанне Першай кнігі Самуэля.

У тыя дні:
Зачала Ганна і праз пэўны час нарадзіла сына, якому дала імя Самуэль, бо казала: Я выпрасіла яго ў Пана.

І пайшоў яе муж Элькана і ўвесь дом ягоны, каб здзейсніць для Пана штогадовую ахвяру і сваё абяцанне. Але Ганна не пайшла, бо сазала мужу свайму: Не пайду, пакуль немаўля не будзе аднята да грудзей і я не прывяду яго да Пана, каб ён застаўся там назаўсёды.

Калі Ганна адняла ад грудзі Самуэля, яна ўзяла яго з сабой, забіраючы таксама трохгадовае цяля, адну меру мукі і мех віна, і прыйшла з ім у Сілом, у дом Пана. Хлопчык той быў яшчэ дзіцём.

І забілі цяльца, і прывялі таго хлопчыка да Элія. І сказала яна: О, спадар мой! Няхай жыве душа твая, спадар мой! Я — тая самая жанчына, якая тут перад табою стаяла і малілася да Пана. Маліла аб гэтым хлопцы, і выканаў Пан просьбу маю, якую ўзносіла да Яго. І вось я аддаю яго Пану; ва ўсе дні, пакуль жыць будзе, ён прызначаны будзе для Пана.

І пакланілася там Пану.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 84 (83), 2-3. 5-6. 9-10 (Р.: пар. 5а)

Рэфрэн: Шчаслівыя, хто жыве ў доме Тваім, Пане!

2. Якія мілыя Твае шатры, Пане Магуццяў! †
3. Знемагае і імкнецца душа мая *
ў двары Пана.
Сэрца маё і цела радасна клічуць *
да Бога жывога.

Рэфрэн:

5. Шчаслівыя, хто жыве ў доме Тваім, *
яны вечна спяваюць Табе.
6. Шчаслівы чалавек, сіла якога ў Табе. *
сцежкі ў сэрцы якога скіраваны да Цябе.

Рэфрэн:

9. Пане, Божа Магуццяў, выслухай маю малітву; *
схілі вушы, Божа Якуба.
10. Божа, абарона наша, паглядзі, *
паглядзі на твар памазаніка Твайго.

Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 3, 1-2. 21-24
Завемся дзецьмі Божымі, якімі і ёсць мы

Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.

Умілаваныя:

Паглядзіце, якую любоў даў нам Айцец, каб мы называліся дзецьмі Божымі, і мы з’яўляемся імі. Таму свет не ведае нас, што не пазнаў Яго. Умілаваныя! Цяпер мы дзеці Божыя, але яшчэ не выявілася, чым будзем. Ведаем, што калі Ён аб’явіцца, мы будзем падобнымі да Яго, бо ўбачым Яго такім, якім ёсць.

Умілаваныя, калі сэрца нашае не асуджае нас, то мы маем адвагу перад Богам. Аб чым ні папросім, атрымаем ад Яго, бо захоўваем запаведзі Ягоныя і робім тое, што Яму падабаецца.

А запаведзь Яго такая, каб мы верылі ў імя Сына Яго Езуса Хрыста і любілі адзін аднаго, як Ён загадаў нам. І хто захоўвае запаведзі Ягоныя, той жыве ў Богу, а Бог у ім. І па Духу, якога даў нам, мы даведваемся, што Ён жыве ў нас.

Гэта слова Божае.

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Дз 16, 14b

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Адкрый, Пане, наша сэрца,
каб мы зважалі на словы Твайго Сына.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 2, 41-52
Знаходзяць Езуса ў святыні сярод настаўнікаў

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

Бaцькi Ягoныя хaдзiлі штогод у Ерузaлем нa свята Пaсхi. I кaлі Яму былo двaнaццaць гaдoў, яны прыйшлі пaвoдле звычaю ў Ерузaлем на святa. Калі пасля заканчэння дзён свята яны вярталіся, зaстaлoся Дзiця Езус у Ерузaлеме, i не заўважылі гэтага Ягoныя бaцькi. Думaючы, штo Ён ідзе з падарожнымі, прайшлі дзень дaрoгi і тады пачалі шукaць Ягo мiж свaякaмi i знaёмымi. Не знaйшoўшы, вярнуліся ў Ерузaлем, шукaючы Ягo.

I стaлaся, што пaсля трoх дзён знaйшлі Ягo ў святынi. Ён сядзеў сярoд настаўнікаў, слухaючы iх i пытaючыся ў iх. Усе ж, хто слухaў Ягo, дзівіліся рoзуму i aдкaзaм Ягoным. I, убaчыўшы гэта, здзiвiліся; i скaзaлa Яму Мaці Ягoнaя: Сыне, чаму Ты зрaбiў нaм гэтaк? Вoсь aйцец Твoй i я ў вялікім смутку шукaлі Цябе. I скaзaў iм: Чaгo ж вы Мяне шукaлі? Цi вы не ведaлі, штo Мне трэбa быць у тым, што належыць Aйцу мaйму? A яны не зрaзумелі таго, што Ён скaзaў iм.

I пaйшoўшы з iмi, прыйшoў у Нaзaрэт i быў iм паслухмяны. A Мaці Ягo захавала ўсе гэтыя слoвы ў сэрцы свaiм. Езус жа ўзрастаў у мудрaсцi, у гaдах i ў лaсцы ў Бoгa i ў людзей.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Божае Нараджэнне, Святыя, Свята, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.