Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — трыццаць трэці звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ап 4, 1–11
Святы, святы, святы Пан Бог Усемагутны, які быў, ёсць і прыходзіць

Чытанне кнігі Апакаліпсіса святога апостала Яна.

Я, Ян, паглядзеў, і вось дзверы адчыненыя ў небе, і ранейшы голас, які чуў я, як бы гук трубы, што гаварыў са мною, сказаў: Узыдзі сюды, і пакажу табе, што павінна адбыцца пасля гэтага. Я адразу напоўніўся духам. І вось трон стаяў на небе, а на троне нехта сядзеў. Той, які сядзеў, з выгляду быў падобны да каменя яшмы і сердаліку, і вясёлка была вакол трона, з выгляду падобная да смарагду.

І навокал трона было дваццаць чатыры троны. А на тронах сядзелі дваццаць чатыры старцы, апранутыя ў белыя шаты. І на галовах іхніх – залатыя вянкі. І з трона сыходзілі маланкі, і галасы, і грымоты. І сем светачаў вогненных, якія ёсць сямю Божымі духамі, гарэла перад тронам.

І перад тронам, было быццам мора шкляное, падобнае да крышталю. А пасярэдзіне трона і навокал трона былі чатыры жывыя істоты, поўныя вачэй спераду і ззаду. Першая жывая істота была падобная да льва, а другая жывая істота — падобная да вала, трэцяя жывая істота мела аблічча, як у чалавека, а чацвёртая жывая істота была падобная да арла, які ляціць. І кожная з чатырох жывых істот мела па шэсць крылаў, а вакол і ўсярэдзіне яны поўныя вачэй. І не маюць спакою ні ўдзень, ні ўначы, кажучы: Святы, святы, святы Пан Бог Усемагутны, які быў, ёсць і прыходзіць.

І калі жывыя істоты аддаюць славу, і пашану, і падзяку таму, хто сядзіць на троне, хто жыве на вякі вечныя, тады дваццаць чатыры старцы падаюць перад тым, хто сядзіць на троне, і пакланяюцца таму, хто жыве на вякі вечныя, і кідаюць вянкі свае перад тронам, кажучы: Ты, Пане і наш Божа, годны прыняць славу, і пашану, і сілу, бо Ты стварыў усё, і з Тваёй волі існуе і створана.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 150, 1–2. 3–4. 5–6 (Р.: Ап 4, 8b)

Рэфрэн: Святы, святы, святы Пан Бог Усемагутны.

1. Хваліце Бога ў Яго святыні, *
хваліце Яго на небасхіле моцы Ягонай.
2. Хваліце Яго за Яго магутныя справы, *
хваліце Яго за бязмежную Яго веліч.

Рэфрэн:

3. Хваліце Яго гукам трубы, *
хваліце Яго на гарфе і гуслях.
4. Хваліце Яго бубнам і танцам, *
хваліце Яго на струнах і флейце.

Рэфрэн:

5. Хваліце Яго на мілагучных цымбалах, *
хваліце Яго на цымбалах звонкіх.
6. Усё, што дыхае, *
няхай хваліць Пана.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ян 15, 16

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Я выбраў вас са свету, каб вы ішлі і прыносілі плён
і каб плён ваш трываў, — кажа Пан.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 19, 11–28
Чаму ж ты не пусціў срэбра майго ў абарот

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус расказаў прыпавесць, бо Ён быў блізка да Ерузалема, а яны думалі, што зараз з’явіцца Божае Валадарства.

Таму сказаў: Пэўны чалавек шляхетнага паходжання адпраўляўся ў далёкую краіну, каб стаць каралём і вярнуцца. Паклікаўшы дзесяць сваіх слугаў, даў ім дзесяць мінаў і сказаў ім: Зарабляйце, пакуль не вярнуся. Але грамадзяне ненавідзелі яго і адправілі следам за ім пасланцоў, сказаўшы: Не хочам, каб валадарыў над намі.

Калі ж ён стаў каралём і вярнуўся, сказаў паклікаць да сябе тых слуг, якім даў срэбра, каб даведацца, што яны зарабілі. Прыйшоў першы і сказаў: Гаспадáру, твая міна прынесла дзесяць мінаў. І сказаў яму: Выдатна, добры слуга; за тое, што ты ў малым быў верны, валадар над дзесяццю гарадамі.

Прыйшоў і другі, кажучы: Гаспадáру, твая міна прынесла пяць мінаў. І сказаў гэтаму: І ты валадар над пяццю гарадамі. Прыйшоў і іншы, кажучы: Гаспадáру, вось твая міна, якую я трымаў, загарнуўшы ў хустку, бо я баяўся цябе, таму што ты чалавек жорсткі: бярэш чаго не клаў, і жнеш чаго не сеяў. Гаспадáр сказаў яму: Паводле вуснаў тваіх суджу цябе, кепскі слуга. Ты ведаў, што я чалавек жорсткі, бяру чаго не клаў, і жну, чаго не сеяў, чаму ж ты не пусціў срэбра майго ў абарот, каб я прыйшоў і забраў яго з прыбыткам?

І сказаў тым, хто стаяў побач: Забярыце ў яго міну і аддайце таму, хто мае дзесяць мінаў. І сказалі яму: Гаспадáру, ён ужо мае дзесяць мінаў. Кажу вам, што кожнаму, хто мае, дадзена будзе; а ў таго, хто не мае, адымецца і тое, што мае. А тых ворагаў маіх, якія не хацелі, каб я валадарыў над імі, прывядзіце сюды і забіце іх перада мною.

Сказаўшы гэта, Езус пайшоў далей, падымаючыся ў Ерузалем.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Серада

Друкаваць

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"