Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Субота — трыццаць другі звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 3 Ян 5–8
Мы павінны стаць супрацоўнікамі праўды

Чытанне Трэцяга паслання святога апостала Яна.

Умілаваны Гай, Ты паступаеш згодна з вераю ў тым, што робіш для братоў і чужаземцаў. Яны засведчылі перад Касцёлам пра тваю любоў. Калі адправіш іх па-Божаму, добра зробіш. Бо дзеля імя Хрыстовага яны пайшлі, нічога не беручы ад язычнікаў. Таму мы павінны прымаць такіх людзей, каб стаць супрацоўнікамі праўды.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 112 (111), 1–2. 3–4. 5–6 (Р.: 1а)

Рэфрэн: Шчаслівы чалавек, які баіцца Пана.

1. Шчаслівы чалавек, які баіцца Пана *
і вельмі любіць Ягоныя запаведзі.
2. Моцным будзе ягонае патомства на зямлі, *
пакаленне праведных будзе благаслаўлёным.

Рэфрэн:

3. Дастатак і багацце ў ягоным доме, *
і справядлівасць ягоная трывае навекі.
4. Узыходзіць у цемры як святло для праведных, *
ласкавы, міласэрны і справядлівы.

Рэфрэн:

5. Шчаслівы чалавек, які міласэрны і пазычае, *
які справядліва вядзе свае справы.
6. Ён не пахіснецца ніколі, *
у вечнай памяці будзе справядлівы.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 2 Тэс 2, 14

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Пан паклікаў нас праз Евангелле,
каб мы атрымалі славу Пана нашага Езуса Хрыста.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 18, 1–8
Бог абароніць выбраных сваіх, якія просяць Яго

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус расказаў сваім вучням прыпавесць пра тое, што трэба заўсёды маліцца і не падаць духам: У адным горадзе быў суддзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. У тым самым горадзе была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: Абарані мяне ад праціўніка майго.

Але ён доўгі час не хацеў. А потым сказаў сам сабе: Хоць і Бога не баюся, і людзей не саромеюся, але з-за таго, што гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна не прыходзіла больш дакучаць мне.

І сказаў Пан: Паслухайце, што кажа несправядлівы суддзя. Дык ці ж Бог не абароніць выбраных сваіх, якія просяць Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх? Кажу вам, што неўзабаве абароніць іх.

Аднак Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Субота, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць