Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца — трыццаць першы звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Флп 3, 17 — 4, 1
Мы чакаем Збаўцу, які пераменіць нашае прыніжанае цела ў падабенства свайго праслаўленага Цела

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў.

Наследуйце мяне, браты, і глядзіце на тых, хто паступае паводле ўзору, які маеце ў нас. Бо многія, пра каго часта казаў вам, а цяпер нават з плачам кажу, паступаюць, як ворагі крыжа Хрыстовага. Іхні канец — пагібель, іхні бог — чэрава, і слава іх — у сораме іхнім; яны думаюць пра зямное.

А наша айчына знаходзіцца ў нябёсах, адкуль мы чакаем і Збаўцу, Пана Езуса Хрыста, які пераменіць нашае прыніжанае цела ў падабенства свайго праслаўленага Цела праз дзеянне моцы, якой Ён можа падпарадкаваць сабе ўсё.

Таму, мае браты ўмілаваныя, па якіх сумую, радасць і вянец мой, так трывайце ў Пану.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 122 (121), 1–2. 3–4а. 4b–5 (Р.: пар. 1)

Рэфрэн: З радасцю пойдзем у дом Пана Бога.

1. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: *
Пойдзем у дом Пана.
2. Вось стаяць нашыя ногі *
ў брамах тваіх, Ерузалем.

Рэфрэн:

3. Ерузалем, пабудаваны як горад, *
дзе ўсё злучана ў адно.
4. Туды ўзыходзяць пакаленні, *
пакаленні Пана.

Рэфрэн:

Каб, паводле сведчання Ізраэля, *
праслаўляць імя Пана.
5. Там стаяць судовыя троны, *
троны дому Давіда.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 1 Ян 2, 5

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Хто захоўвае слова Хрыста,
у тым сапраўды любоў Божая дасканалая.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 16, 1–8
Сыны гэтага веку мудрэйшыя за сыноў святла ў адносінах да свайго пакалення

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

Казаў Езус сваім вучням: Адзін багаты чалавек меў эканома, на якога данеслі яму, што растрачвае маёмасць яго. І паклікаўшы яго, сказаў яму: Што гэта я чую пра цябе? Зрабі справаздачу з кіравання свайго, бо ўжо не можаш быць эканомам.

Тады эканом сказаў сам сабе: Што мне рабіць, бо гаспадар мой адбірае ў мяне кіраўніцтва домам? Капаць не маю сілаў, жабраваць саромеюся. Ведаю, што зрабіць, каб людзі прынялі мяне ў дамы свае, калі адхілены буду ад кіраўніцтва домам.

І, паклікаўшы кожнага паасобку даўжнікоў свайго гаспадара, сказаў першаму: Колькі ты павінен гаспадару майму? Той сказаў: Сто кадзяў алею. І сказаў яму: Вазьмі сваю распіску, сядай хутчэй і напішы пяцьдзесят. Потым другому сказаў: А ты колькі павінен? Той сказаў: Сто кор пшаніцы. І сказаў яму: Вазьмі сваю распіску і напіші восемдзесят.

І пахваліў гаспадар несправядлівага эканома, што ён разумна ўчыніў. Бо сыны гэтага веку мудрэйшыя за сыноў святла ў адносінах да свайго пакалення.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Пятніца, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.