Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — трыццаць першы звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Флп 2, 12–18
Здзяйсняйце сваё збаўленне. Бо гэта Бог ёсць тым, хто чыніць у вас жаданне і дзеянне

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў.

Умілаваныя мае, як вы заўсёды былі паслухмянымі не толькі ў прысутнасці маёй, але яшчэ больш цяпер, у час адсутнасці маёй, так з бояззю і трымценнем здзяйсняйце сваё збаўленне. Бо гэта Бог ёсць тым, хто чыніць у вас жаданне і дзеянне паводле свайго ўпадабання.

Усё рабіце без нараканняў і сумненняў, каб вы сталі бездакорнымі, бязвіннымі і беззаганнымі дзецьмі Божымі сярод ілжывага і падступнага пакалення, у якім вы ззяеце, як светачы ў свеце. Трымайцеся слова жыцця на пахвалу мне ў дзень Хрыстовы, што я не марна бегаў і не марна працаваў.

Калі нават і пральюся як ахвяра на служэнне веры вашай, то радуюся і цешуся разам з усімі вамі. Таксама і вы радуйцеся і цешцеся са мною.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 27 (26), 1. 4. 13–14 (Р.: 1а)

Рэфрэн: Пан — маё святло і маё збаўленне.

1.Пан — маё святло і маё збаўленне: *
каго ж мне баяцца?
Пан — ахова жыцця майго: *
каго ж мне палохацца?

Рэфрэн:

4. Аднаго я прашу ў Пана і толькі гэтага жадаю, *
каб жыць мне ў доме Пана ва ўсе дні жыцця майго.
Каб сузіраць хараство Пана *
і наведваць Яго святыню.

Рэфрэн:

13. Веру, што ўбачу дабрыню Пана *
ў краіне жывых.
14. Спадзявайся на Пана, будзь мужным, *
няхай умацуецца сэрца тваё, спадзявайся на Пана.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 1 П 4, 14

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Калі ганяць вас за імя Хрыста, то вы шчаслівыя,
бо Дух Божы спачывае на вас.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 14, 25–33
Кожны з вас, калі не пакіне ўсяго, што мае, не можа быць вучнем Маім

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Шмат людзей ішло за Езусам. Звярнуўшыся, Ён сказаў ім: Калі хто прыходзіць да Мяне і не зненавідзеў бацькі свайго, і маці, і жонкі, і дзяцей, і братоў, і сясцёр, і нават жыцця свайго, той не можа быць вучнем Маім. Хто не нясе крыжа свайго і не ідзе за Мною, не можа быць Маім вучнем.

Бо хто з вас, калі захоча пабудаваць вежу, спачатку не сядзе і не падлічыць выдаткаў, ці мае на будову. Калі ж закладзе падмурак і не зможа закончыць, усе, хто ўбачыць, пачнуць смяяцца з яго, кажучы: Гэты чалавек пачаў будаваць і не змог скончыць.

Або які кароль, ідучы на вайну супраць іншага караля, не сядзе і не параіцца спачатку, ці моцны ён, каб ісці з дзесяццю тысячамі супраць таго, хто ідзе на яго з дваццаццю тысячамі? Калі не, то пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасланцоў прасіць міру.

Гэтак кожны з вас, калі не пакіне ўсяго, што мае, не можа быць Маім вучнем.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"