Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца — трыццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Флп 1, 1–11
Той, хто пачаў у вас добрую справу, закончыць яе да дня Езуса Хрыста

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў.

Павел і Цімафей, слугі Езуса Хрыста, усім святым у Хрысце Езусе, якія знаходзяцца ў Філіпах, разам з біскупамі і дыяканамі: ласка вам і спакой ад Бога Айца нашага і Пана Езуса Хрыста.

Дзякую Богу майму пры кожнай згадцы пра вас. Заўсёды кожную малітву за ўсіх вас з радасцю ўзношу, за ваш удзел у абвяшчэнні Евангелля з першага дня аж дагэтуль. Упэўнены, што той, хто пачаў у вас добрую справу, закончыць яе да дня Езуса Хрыста. І гэта справядліва для мяне — так думаць пра вас, бо як супольнікаў маёй ласкі я маю ўсіх вас у сэрцы сваім, і ў кайданах маіх, і ў абароне, і ва ўмацаванні Евангелля.

Бог — мой сведка, што я люблю ўсіх вас любоўю Езуса Хрыста. І малюся за тое, каб любоў вашая яшчэ больш узрастала ў пазнанні і ва ўсякім адчуванні, каб вы, пазнавалі лепшае, каб вы былі справядлівымі і беззаганнымі ў дзень Хрыста, напоўненымі пладамі справядлівасці праз Езуса Хрыста, на славу і хвалу Божую.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 111 (110), 1–2. 3–4. 5–6 (Р.: 2а)

Рэфрэн: Вялікія справы Пана.

1. Буду славіць Пана ўсім сваім сэрцам *
у коле праведных і на сходзе.
2. Вялікія справы Пана, *
жаданыя для ўсіх, хто іх любіць.

Рэфрэн:

3. Справа Ягоная — гэта хараство і веліч, *
а справядлівасць Ягоная трывае навекі.
4. Учыніў памятнымі свае цуды, *
ласкавы і міласэрны Пан.

Рэфрэн:

5. Спажытак дае тым, хто Яго баіцца, *
навекі памятае пра свой запавет.
6. Моц сваіх справаў абвясціў свайму народу, *
каб даць яму спадчыну язычнікаў.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 10, 27

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і Я ведаю іх, — кажа Пан, —
і яны ідуць за Мною.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 14, 1–6
Калі ў каго-небудзь з вас сын або вол упадзе ў калодеж, ці ж не выцягне яго ў дзень шабату?

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

Калі Езус прыйшоў у суботу да дому аднаго з кіраўнікоў фарысейскіх з’есці хлеба, яны сачылі за Ім.

І вось стаў перад Ім чалавек, які хварэў на вадзянку.

У адказ Езус спытаўся ў кніжнікаў і фарысеяў: Ці дазволена вылечыць у суботу ці не? Яны ж маўчалі. І дакрануўшыся, аздаравіў таго і адпусціў.

А ім сказаў: Калі ў каго-небудзь з вас сын або вол упадзе ў калодеж, ці ж не выцягне адразу яго ў дзень шабату?

І не маглі запярэчыць Яму на гэта.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Пятніца, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"