Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

ХХX Звычайная нядзеля, Год B

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 31, 7–9
Сляпога і кульгавага павяду з суцяшэннем

Чытанне кнігі прарока Ераміі.

Так кажа Пан:

Радасна спявайце для Якуба, усклікайце перад галавою народаў. Абвяшчайце, праслаўляйце і гаварыце: Збаў, Пане, народ свой, рэшту Ізраэля.

Вось я выведу іх з паўночнай зямлі і збяру іх з усіх межаў зямных. Сярод іх сляпы і кульгавы, цяжарная разам з парадзіхай; сюды вяртаецца вялікая грамада. Яны пайшлі з плачам, але з суцяшэннем іх павяду. Прывяду іх да патокаў вады роўнай дарогай, і не спатыкнуцца на ёй, бо Я стаў Айцом Ізраэля, і Эфраім — Мой сын першародны.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 126 (125), 1–2аb. 2cd–3. 4–5. 6 (Р.: 3)

Рэфрэн: Вялікія рэчы ўчыніў Пан для нас.

3. Калі Пан перамяніў лёс Сіёну, *
мы былі, быццам у сне.
4. Вусны нашыя тады былі поўныя смеху, *
а язык спяваў з радасці.

Рэфрэн:

Тады гаварылі між народамі: *
Вялікія рэчы ўчыніў Пан для іх!
3. Вялікія рэчы ўчыніў Пан для нас, *
і мы ўзрадаваліся.

Рэфрэн:

4. Змяні наш лёс, о Пане, *
як патокі на поўдзень.
5. Хто ў слязах сеяў, *
будзе з радасцю жаць.

Рэфрэн:

6. Тыя, хто ідзе і плача, *
несучы насенне, каб сеяць,
вернецца з радасцю, *
несучы снапы свае.

Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ Гбр 5, 1–6
Ты святар навекі на ўзор Мельхізэдэка

Чытанне Паслання да Габрэяў.

Кожны першасвятар, якога выбіраюць з людзей, прызначаны для людзей у справах Божых, каб прыносіць дары і ахвяры за грахі. Ён можа спачуваць тым, хто не ведае і блукае, бо і сам мае ў сабе слабасць. Таму ён павінен як за народ, так і за сябе прыносіць ахвяры за грахі.

І ніхто сам не бярэ сабе гэтага гонару, апроч пакліканага Богам, як і Аарон. Так і Хрыстус не сам сябе праславіў, стаўшы першасвятаром, але той, хто сказаў Яму: Ты Сын Мой, Я Цябе сёння нарадзіў; як і ў іншым месцы кажа: Ты святар навекі на ўзор Мельхізэдэка.

Гэта слова Божае.

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пар. 2 Цім 1, 10

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Наш Збаўца Езус Хрыстус знішчыў смерць,
а жыццё асвятліў праз Евангелле.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 10, 46–52
Настаўнік, каб я зноў бачыў

Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Калі Езус выходзіў з Ерыхона са сваімі вучнямі і з вялікім натоўпам, Бартымэй, сын Тымэя, сляпы жабрак, сядзеў каля дарогі.

Пачуўшы, што гэта Езус Назаранін, ён пачаў крычаць: Езусе, Сыне Давіда, змілуйся нада мною. Многія загадвалі яму замоўкнуць, але ён яшчэ мацней крычаў: Сыне Давіда, змілуйся нада мною.

Езус спыніўся і сказаў: Паклічце яго. І паклікалі сляпога, кажучы яму: Смялей, уставай, Ён кліча цябе. Скінуўшы плашч, той падскочыў і падышоў да Езуса.

І адказваючы яму, Езус сказаў: Што хочаш, каб Я зрабіў табе? Сляпы сказаў Яму: Настаўнік, каб я зноў бачыў. Езус сказаў яму: Ідзі, вера твая вылечыла цябе. І той адразу пачаў бачыць, і пайшоў за Езусам па дарозе.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Нядзеля, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.