Аўторак — дваццаць дзявяты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эф 2, 12–22
Ён — мір наш, які ўчыніў адно і другое адзіным

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў.

Браты:

Без Хрыста вы былі адкінутымі ад грамадства ізраэльскага і чужымі запавету абяцання, вы не мелі надзеі і былі бязбожнікамі ў свеце.

Цяпер у Хрысце Езусе вы, якія калісьці былі далёка, сталіся блізкімі дзякуючы крыві Хрыста. Бо Ён — мір наш, які ўчыніў адно і другое адзіным і мур варожасці, што падзяляў, зруйнаваў у Целе сваім, а закон запаведзяў знішчыў навучаннем, каб з двух стварыць у сабе аднаго новага чалавека, усталёўваючы мір, і ў адным целе зноў прымірыць адных і другіх з Богам праз крыж, забіўшы на ім варожасць. І, прыйшоўшы, Ён абвясціў мір вам, якія далёка, і мір тым, якія блізка. Бо праз Яго мы, адны і другія, маем доступ у адным Духу да Айца.

Таму вы ўжо не чужыя і не прыхадні, але суграмадзяне святых і дамачадцы Бога, умацаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, дзе сам Езус Хрыстус з’яўляецца вуглавым каменем, на якім кожны складзены разам будынак вырастае як святая ў Пану святыня. У ёй і вы разам будуецеся Духам, каб быць жыллём Бога.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 85 (84), 9аb–10. 11–12. 13–14 (Р.: пар. 9)

Рэфрэн: Пан абвяшчае спакой свайму народу.

9. Паслухаю, што гаворыць Пан Бог. *
Ён спакой абвяшчае народу і святым сваім,
няхай не вяртаюцца да шаленства.
10. Сапраўды, Яго збаўленне блізкае †
для тых, хто баіцца Яго, *
і слава Божая будзе жыць на нашай зямлі.

Рэфрэн:

9. Паслухаю, што гаворыць Пан Бог. *
Ён спакой абвяшчае народу і святым сваім,
няхай не вяртаюцца да шаленства.
10. Сапраўды, Яго збаўленне блізкае †
для тых, хто баіцца Яго, * і слава Божая будзе жыць на нашай зямлі.

Рэфрэн:

21. Пан адорыць нас шчасцем, *
а зямля наша дасць свой плён.
22. Справядлівасць пойдзе перад Ім *
і паставіць на шлях крокі свае.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 21, 36

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Чувайце ўвесь час і маліцеся,
каб вы маглі стаць перад Сынам Чалавечым.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 12, 35–38
Шчаслівыя слугі, якіх пан прыйшоўшы знойдзе ў чуванні

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Няхай сцёгны вашыя будуць падперазаныя і светачы запаленыя, а вы — падобныя да людзей, якія чакаюць вяртання свайго гаспадара з вяселля, каб, калі прыйдзе і пастукаецца, адразу адчыніць яму.

Шчаслівыя тыя слугі, якіх гаспадар знойдзе ў чуванні, калі прыйдзе. Сапраўды кажу вам, што ён падпяражацца, і пасадзіць іх і, падышоўшы, пачне служыць ім. І калі ў другую варту і ў трэцюю варту прыйдзе і знойдзе іх так, то шчаслівыя яны.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць