Аўторак — дваццаць восьмы звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гал 5, 1–6
Не мае моцы абразанне, але вера, якая дзейнічае праз любоў

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў.

Браты:

Дзеля свабоды Хрыстус вызваліў вас, таму трывайце і не паддавайцеся ярму рабства. Вось я, Павел, кажу вам: калі вы абразаецеся, не будзе вам ніякай карысці ад Хрыста. Яшчэ сведчу кожнаму чалавеку, які абразаецца, што ён павінен выконваць увесь Закон. Вы, што апраўдваеце сябе Законам, адарваліся ад Хрыста і пазбавіліся ласкі. Мы ж у духу і праз веру чакаем надзеі справядлівасці. Таму што ў Хрысце Езусе не мае моцы ні абразанне, ні адсутнасць абразання, але вера, якая дзейнічае праз любоў.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 41 і 43. 44–45. 47–48 (Р.: 41а)

Рэфрэн: Няхай сыдзе на мяне Твая міласэрнасць.

41. Пане, няхай сыдзе на мяне Твая ласкавасць, *
і Тваё збаўленне паводле Твайго слова.
43. Не забірай ніколі з маіх вуснаў слова праўды, *
бо спадзяюся на Твае прысуды.

Рэфрэн:

45. І буду захоўваць закон Твой *
заўсёды і на вякі вечныя.
46. І буду хадзіць па шырокім прасторы, *
бо я шукаю наказаў Тваіх.

Рэфрэн:

47. Буду цешыцца запаведзямі Тваімі, *
якія ўмілаваў я.
48. Рукі мае ўздыму да запаведзяў Тваіх, *
і буду разважаць над Тваімі пастановамі.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Гбр 4, 12

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Слова Божае жывое і дзейснае,
здольнае судзіць думкі і намеры сэрца.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 11, 37–41
Давайце лепш міласціну, тады ўсё будзе ў вас чыстае

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Калі Езус гаварыў, адзін фарысей запрасіў Яго да сябе абедаць. Ён прыйшоў і ўзлёг за сталом. Фарысей жа здзівіўся, што Ён не абмыў рук перад абедам.

Але Пан сказаў яму: Цяпер вы, фарысеі, звонку ачышчаеце кубкі і місы, а нутро вашае напоўнена драпежнасцю і злосцю. Неразумныя, ці не той, хто стварыў вонкавае, стварыў і тое, што ўнутры? Давайце лепш міласціну з таго, што ўнутры вас, тады ўсё будзе ў вас чыстае.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць