Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

ХХVI Звычайная нядзеля, Год B

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ліч 11, 25–29
Ці не раўнуеш ты з-за мяне? О, каб усе ў народзе Пана былі прарокамі

Чытанне кнігі Лічбаў.

У тыя дні:

Сышоў Пан у воблаку і гаварыў з Майсеем. Узяў ад духа, які быў на ім, і даў сямідзесяці старэйшынам. Калі спачыў на іх дух, сталі прарочыць, але потым перасталі.

Двое ж мужчын засталося ў лагеры. Імя аднаго Элдад, а другога — Мэдад. І на іх сышоў дух, бо і яны былі запісаныя, толькі не прыйшлі ў шацёр, і прарочылі яны ў лагеры. І прыбег юнак і паведаміў Майсею: Элдад і Мэдад прарочаць у лагеры. У адказ Езус, сын Навіна, слуга Майсея ад маладосці сваёй, сказаў: Майсей, пане мой, забарані ім. Але Майсей сказаў: Ці не раўнуеш ты з-за мяне? О, каб усе ў народзе Пана былі прарокамі, каб Пан даў ім свайго духа.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 19 (18), 8. 10. 12–13. 14 (Р.: 9а)

Рэфрэн: Загады Пана справядлівыя і радуюць сэрца.

8. Закон Пана дасканалы, *
умацоўвае душу,
сведчанне Пана вернае, *
яно дае мудрасць простым.

Рэфрэн:

10. Боязь Божая беззаганная *
і вечна трывае;
прысуды Пана праўдзівыя *
і ўсе справядлівыя.

Рэфрэн:

12. Слуга Твой навучаны імі, *
у іх захаванні вялікая ўзнагарода.
13. Хто зразумее свае памылкі? *
Ад укрытых памылак ачысці мяне.

Рэфрэн:

14. Ад ганарліўцаў барані слугу свайго, *
каб не панавалі яны нада мною.
Тады я буду беззаганны *
і вольны ад вялікай правіны.

Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ Як 5, 1–6
Багацце ваша згніло

Чытанне Паслання святога апостала Якуба.

Ну а цяпер вы, багатыя, заплачце і загаласіце над вашымі няшчасцямі, што прыходзяць да вас. Багацце ваша згніло, і вопратку вашу патачыла моль. Золата ваша і срэбра паржавела, і ржа іх засведчыць супраць вас і з’есць целы вашыя, як агонь. Вы сабралі скарб у апошнія дні.

Вось кліча плата, якую вы затрымалі працаўнікам, што жалі палеткі вашыя, і крык жняцоў дайшоў да вушэй Пана Магуццяў. Вы жылі на зямлі ў распусце і раскошы, вы насыцілі сэрцы вашыя ў дзень зарэзу. Вы асудзілі і забілі Справядлівага; Ён не супраціўляўся вам.

Гэта слова Божае.

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пар. Ян 17, 17bа

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Слова Тваё, Пане, гэта праўда,
асвяці нас у праўдзе.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 9, 38–43. 45. 47–48
Хто не супраць нас, той з намі. Калі спакушае цябе рука твая, адсячы яе

Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Ян сказаў Езусу: Настаўнік, мы бачылі чалавека, які ў імя Тваё выганяў злых духаў, і забаранялі яму, бо не хадзіў з намі.

Езус жа сказаў: Не забараняйце яму, бо ніхто, хто ўчыніў цуд у Маё імя, не зможа адразу пачаць зласловіць Мяне. Бо хто не супраць нас, той з намі. І хто напоіць вас кубкам вады ў імя таго, што вы Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, не страціць сваёй узнагароды.

А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, таму лепш было б, каб павесілі яму на шыю млынавы камень і кінулі яго ў мора.

Калі спакушае цябе рука твая, адсячы яе. Лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым з дзьвюма рукамі ісці ў геену, у агонь непагасны. І калі нага твая цябе спакушае, адсячы яе. Лепш табе ўвайсці ў жыццё кульгавым, чым з дзьвюма нагамі быць кінутым у геену. І калі вока тваё цябе спакушае, вырві яго. Лепш табе з адным вокам увайсці ў Валадарства Божае, чым, маючы два вокі, быць кінутым у геену, дзе чарвяк іх не памірае і агонь не гасне.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Нядзеля, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.