Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца — дваццаць пяты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Экл 3, 1–11
Свой час мае кожная справа пад небам

Чытанне кнігі Эклезіяста.

Усё мае свой адпаведны час,
свой час мае кожная справа пад небам:
час нараджацца і час паміраць;
час саджаць і час збіраць, што пасадзілі;
час забіваць і час лячыць;
час руйнаваць і час будаваць;
час плакаць і час смяяцца;
час смуткаваць і час плясаць;
час раскідваць камяні і час іх збіраць;
час абдымацца і час ухіляцца ад абдымкаў;
час шукаць і час губляць;
час зберагаць і час выкідаць;
час разрываць адзенне і час зашываць;
час маўчаць і час гаварыць;
час любіць і час ненавідзець;
час ваяваць і час мірыцца.
Якая карысць работніку з таго, над чым працуе?
Я ўбачыў заняткі, над якімі Бог даў клапаціцца людзям.
Ён усё зрабіў добрым у свой час;
таксама вечнасць Ён паклаў у іхнія сэрцы,
але чалавек не можа зразумець справаў,
якія ўчыніў Бог ад пачатку і аж да канца.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 144 (143), 1а і 2abc. 3-4 (Р.: 1а)

Рэфрэн: Благаслаўлёны Пан, мая цвярдыня!

1. Благаслаўлёны Пан, мая цвярдыня! *
2. Ён — міласэрнасць мая і абарона,
прыбежышча маё і мой Збаўца. *
Ён шчыт мой, я на Яго спадзяюся.

Рэфрэн:

3. Пане, чым ёсць чалавек, што Ты клапоцішся аб ім? *
Чым сын чалавечы, што Ты думаеш пра яго?
4. Чалавек падобны да подыху, *
ягоныя дні — як цень, што мінае.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мк 10, 45

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Сын Чалавечы прыйшоў, каб служыць
і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 9, 18–22
Ты — Месія Божы. Сын Чалавечы павінен выцерпець шмат

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

Калі Езус маліўся ў самоце, вучні далучыліся да Яго. І спытаўся ў іх: Кім лічыць Мяне народ? Яны сказалі ў адказ: Янам Хрысціцелем, іншыя — Іллёю, некаторыя ж кажуць, што адзін з даўніх прарокаў уваскрос. Ён спытаўся ў іх: А вы кім лічыце Мяне? І адказаў Пётр: Месіяй Божым. Але Ён строга загадаў ім нікому не казаць пра гэта, кажучы, што Сын Чалавечы павінен выцерпець шмат, што адкінуць Яго старэйшыны, першасвятары і кніжнікі, што Ён будзе забіты і на трэці дзень уваскрэсне.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Пятніца, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"