Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аўторак — дваццаць пяты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Прып 21, 1–6. 10–13
Розныя выслоўі

Чытанне кнігі Прыпавесцяў Саламона.

Сэрца караля — як патокі вады ў руцэ Пана:
куды пажадае, скіруе іх.
Кожны шлях чалавека просты ў ягоных вачах,
але Пан даследуе сэрцы.
Здзяйсненне праўды і правасуддзя
больш падабаецца Пану, чым ахвяры.
Ганарлівыя вочы і напышлівае сэрца —
паходня бязбожнікаў, — гэта грэх.
Задумы стараннага прыносяць дабрабыт,
а кожнага паспешлівага — беднасць.
Здабыванне скарбаў языком ілжывым —
гэта мімалётнае дыханне тых, хто шукае смерці.
Душа нягоднага жадае зла,
ягоны бліжні не знойдзе літасці ў яго вачах.
Калі пакараны кашчунны, просты становіцца мудрым;
а калі мудрага вучаць, ён набывае веды.
Справядлівы Бог назірае за домам бязбожніка
і прыводзіць бязбожніка да краху.
Хто затыкае вушы на крык беднага,
сам закрычыць — і не будзе пачуты.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 1 і 27. 30 і 34. 35 і 44 (Р.: пар. 35а)

Рэфрэн: Вядзі нас, Пане, сцежкай Тваіх запаведзяў.

1. Шчаслівыя тыя, чый шлях беззаганны, *
хто ходзіць у Законе Пана.
27. Дай мне зразумець дарогу Тваіх наказаў, *
і буду разважаць пра Твае цуды.

Рэфрэн:

30. Я выбраў шлях праўды, *
паставіў перад сабой Твае прысуды.
34. Навучы мяне, і буду захоўваць закон Твой *
і берагчы яго ўсім сэрцам.

Рэфрэн:

35. Вядзі мяне сцежкаю Тваіх запаведзяў, *
бо я ўпадабаў яе.
44. І буду захоўваць закон Твой *
заўсёды і на вякі вечныя.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 11, 28

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Шчаслівыя, хто слухае
і захоўвае слова Божае.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 8, 19–21
Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, хто слухае слова Божае і выконвае яго

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Прыйшлі да Езуса Маці Ягоная і браты Ягоныя. І не маглі наблізіцца да Яго з-за натоўпу. І паведамілі Яму: Маці Твая і браты Твае стаяць звонку, жадаючы ўбачыць Цябе.

Ён сказаў ім у адказ: Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, хто слухае слова Божае і выконвае яго.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"