Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Панядзелак — дваццаць пяты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Прып 3, 27–35
Кожны нягоднік брыдкі для Пана

Чытанне кнігі Прыпавесцяў Саламона.

Мой сыне:

Не адмаўляйся рабіць дабро тым, хто патрабуе,
калі маеш для гэтага магчымасць.
Не кажы бліжняму свайму: Ідзі, прыйдзеш яшчэ,
і заўтра дам табе, — калі можаш даць адразу.
Не задумвай благога супраць бліжняга свайго,
калі ён з даверам сядзіць у цябе.
Не спрачайся з чалавекам без прычыны,
калі ён не зрабіў табе нічога злога.
Не зайздросць несправядліваму чалавеку,
і не станавіся на ніводзін шлях ягоны.
Бо кожны нягоднік брыдкі для Пана,
і з праведнымі сябруе Ён.
Праклён Пана над домам бязбожніка,
але благаслаўлёнае жыллё справядлівых.
Пан насміхаецца з кашчунных,
а пакорным удзяляе ласку.
Мудрыя атрымаюць у спадчыну славу,
а доляй неразумных будзе ганьба.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 15 (14), 2–3a. 3bс–4ab. 5 (Р.: 1b)

Рэфрэн: Пане, хто можа жыць у Тваім шатры.

2. Той, хто паступае беззаганна *
і здзяйсняе справядлівасць,
і гаворыць праўду ў сэрцы сваім. *
3. Хто языком сваім не абмаўляе.

Рэфрэн:

Хто не чыніць бліжняму свайму зла, *
не ўзводзіць паклёп на свайго суседа,
4. хто з пагардаю глядзіць на злога, *
але хваліць тых, хто баіцца Пана.

Рэфрэн:

5. Хто срэбра сваё не дае на ліхвярства *
і не прымае подкупу супраць нявіннага.
Хто так чыніць, *
не пахіснецца ніколі.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 5, 16

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Няхай святло вашае так свеціць перад людзьмі,
каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі
і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 8, 16–18
Свечку ставяць на падсвечнік, каб тыя, хто ўваходзіць, бачылі святло

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус сказаў народу: Ніхто, запаліўшы свечку, не хавае яе пад начынне і не ставіць пад ложак, але ставіць яе на падсвечнік, каб тыя, хто ўваходзіць, бачылі святло. Бо няма нічога схаванага, што б не стала яўным, і нічога таемнага, пра што б не стала вядома і што б не выявілася. Таму зважайце, як слухаеце. Бо, хто мае, таму дадасца, а ў таго, хто не мае, адымецца і тое, што, як здaецца яму, ён мае.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Панядзелак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.