Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца — дваццаць чацвёрты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 15, 12–20
Калі Хрыстус не ўваскрос, то вера ваша марная

Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў.

Браты:

Калі прапаведуюць, што Хрыстус уваскрос з мёртвых, то чаму некаторыя з вас кажуць, быццам няма ўваскрашэння мёртвых? Калі ж няма ўваскрашэння мёртвых, то і Хрыстус не ўваскрос, а калі Хрыстус не ўваскрос, то марнае і прапаведаванне нашае, і вера ваша марная.

Тады б мы аказаліся фальшывымі сведкамі Бога, бо сведчылі б супраць Бога, што Ён уваскрасіў Хрыста, якога Ён не ўваскрашаў, паколькі мёртвыя не ўваскрасаюць. Бо калі мёртвыя не ўваскрасаюць, то і Хрыстус не ўваскрос. А калі Хрыстус не ўваскрос, то вера ваша марная і вы далей у грахах вашых. Тады загінулі і памерлыя ў Хрысце. І калі мы спадзяёмся на Хрыста толькі ў гэтым жыцці, то мы самыя няшчасныя сярод людзей.

Але цяпер Хрыстус уваскрос з мёртвых, Першынец сярод тых, якія заснулі.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 17 (16), 1. 6–7. 8 і 15 (Р.: 15b)

Рэфрэн: Буду насычацца Тваім абліччам, Пане.

1. Пачуй, Пане, маю справядлівасць, *
выслухай маю просьбу,
прымі маю малітву *
з непадманлівых вуснаў.

Рэфрэн:

6. Я клічу Цябе, бо Ты выслухаеш мяне, Божа; *
схілі вуха Тваё да мяне, пачуй мае словы.
7. Пакажы цуды міласэрнасці сваёй, †
Збаўца, які ратуеш ад ворагаў тых, *
хто спадзяецца на Тваю правіцу.

Рэфрэн:

8. Сцеражы мяне, як зрэнку вока, *
у цені Тваіх крылаў схавай мяне.
15. Я ў справядлівасці ўбачу Тваё аблічча, *
калі прачнуся, буду насычацца Тваім абліччам.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Мц 11, 25

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Благаслаўлёны Ты, Ойча, Пан неба і зямлі,
што таямніцу Валадарства Ты выявіў дзецям.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 8, 1–3
Былі з Ім жанчыны, якія падрымлівалі іх маёмасцю сваёю

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус праходзіў па гарадах і вёсках, прапаведуючы і абвяшчаючы Добрую Навіну аб Валадарстве Божым. І былі з Ім Дванаццаць, а таксама некаторыя жанчыны, аздароўленыя ад злых духаў і хваробаў: Марыя, называная Магдаленай, з якой выйшла сем дэманаў; Яна, жонка Хузы, чыноўніка Ірада; Зузана і шмат іншых, якія дапамагалі ім маёмасцю сваёю.

І хацеў убачыць Езуса.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Пятніца, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"