Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

XXV Звычайная нядзеля, Год С

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ам 8, 4-7
Супраць тых, хто «купляе бедных за срэбра»

Чытанне кнігі прарока Амоса.

Паслухайце гэта вы, што ўціскаеце убогага і даводзіце да галечы беднага. Вы, якія кажаце: Калі ж міне час маладзіка, каб мы маглі прадаваць хлеб, і шабат, каб маглі адчыніць засекі, паменшыць меру, павялічыць цану сікля і ашукваць няправільнымі вагамі, каб купляць бедных за срэбра і ўбогіх за пару абутку, і прадаваць высеўкі збожжа?

Пан пакляўся гонарам Якуба, што ніколі не забуду ніводнага з іхніх учынкаў!

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 113 (112), 1-2. 4-6. 7-8 (Р.: пар. 1а і 7b)

Рэфрэн: Хваліце Пана, які ўзносіць убогага.

1. Хваліце, слугі Пана, *
хваліце імя Пана.
2. Няхай будзе імя Пана благаслаўлёна *
цяпер і навекі.

Рэфрэн:

4. Узвышаны Пан над усімі народамі, *
па-над нябёсамі слава Ягоная.
5. Хто падобны да Пана, Бога нашага, †
які жыве на вышынях, *
6. які схіляецца, каб паглядзець на неба і зямлю,

Рэфрэн:

7. Які падымае беднага з пылу *
і са смецця ўзносіць убогага,
8. каб пасадзіць яго з вяльможамі, *
з князямі Ягонага народа.

Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ 1 Цім 2, 1-8
Каб за ўсіх людзей узносіліся малітвы да Бога, які хоча, каб усе людзі былі збаўлены

Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Цімафея.

Умілаваны:

Перш за ўсё, я заклікаю, каб прашэнні, малітвы, просьбы аб заступніцтве і падзякі ўзносіліся за ўсіх людзей, за каралёў і за ўсіх, хто мае ўладу, каб мы маглі весці спакойнае і ціхае жыццё ва ўсёй пабожнасці і годнасці. Гэта добра і прыемна ў вачах Збаўцы нашага, Бога, які хоча, каб усе людзі былі збаўлены і дайшлі да пазнання праўды.

Бо адзін Бог і адзін пасрэднік паміж Богам і людзьмі: Чалавек Езус Хрыстус, які аддаў сябе самога на водкуп за ўсіх як сведчанне, абвешчанае ў адпаведную пару, дзеля чаго я прызначаны прапаведнікам і апосталам (кажу праўду і не хлушу), настаўнікам для язычнікаў у веры і праўдзе.

Гэта слова Божае.

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 2 Кар 8, 9

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Хрыстус, хоць быў багаты, стаў бедным дзеля вас,
каб вы ўзбагаціліся Ягоным убоствам.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 16, 10-13
Не можаце служыць Богу і мамоне

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Казаў Езус сваім вучням: Верны ў малым і ў вялікім верны, а несправядлівы ў малым несправядлівы і ў вялікім. Таму, калі вы ў нікчэмнай мамоне не былі верныя, хто даручыць вам сапраўднае? І калі ў чужым не былі верныя, хто дасць вам вашае?

Ніякі слуга не можа служыць двум гаспадарам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе моцна трымацца, а другім пагарджаць. Не можаце служыць Богу і мамоне.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Чацвер, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"