Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца — дваццаць трэці звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Цім 1, 1-2. 12-14
Раней я быў блюзнерцам, але быў памілаваны

Пачатак Першага паслання святога апостала Паўла да Цімафея.

Павел, апостал Хрыста Езуса паводле загаду Бога, нашага Збаўцы і Надзеі нашай, Езуса Хрыста – Цімафею, сапраўднаму дзіцяці ў веры. Ласка, міласэрнасць і спакой ад Бога Айца і нашага Пана Езуса Хрыста.

Я дзякую нашаму Пану Езусу Хрысту, які ўмацаваў мяне, таму што Ён палічыў мяне вартым даверу, паставіўшы на службу, хоць я раней быў блюзнерцам, пераследнікам і крыўдзіцелем. Але я быў памілаваны, таму што рабіў гэта ў няведанні і бязвер’і. І ласка нашага Пана шчодра перапоўніла мяне разам з вераю і любоўю, якая ў Езусе Хрысце.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 16 (15), 1-2а і 5. 7-8. 11 (Р.: пар. 5а)

Рэфрэн: Ты, Пане, частка спадчыны маёй.

3. Захавай мяне, Божа, бо на Цябе спадзяюся, *
4. Сказаў я Пану: Ты – мой Пан.
5. Пан частка спадчыны маёй і келіха майго, *
Ён лёс мой трымае.

Рэфрэн:

7. Благаслаўлю Пана, які дае мне параду, *
бо і ноччу вучыць мяне маё сэрца.
8. Пана я маю заўсёды перад вачыма, *
Ён праваруч мяне, і я не пахіснуся.

Рэфрэн:

11. Ты дарогу жыцця мне пакажаш, *
паўната радасці перад Табою,
вечнае шчасце *
праваруч Цябе.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ян 17, 17 b.a

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Слова Тваё, Пане, – гэта праўда,
асвяці нас у праўдзе.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 6, 39-42
Хіба можа сляпы вадзіць сляпога?

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус расказаў сваім вучням такую прыпавесць: Хіба можа сляпы вадзіць сляпога? Ці ж не зваляцца абодва ў яму?

Вучань не большы за настаўніка. Але кожны добра падрыхтаваны стане такім, як яго настаўнік.

Чаму ты бачыш шчэпку ў воку брата свайго, а бервяна ва ўласным воку не заўважаеш? Як ты можаш казаць брату свайму: Дай, браце, я выцягну шчэпку з вока твайго, – калі сам не бачыш бервяна ў сваім воку? Крывадушнік, выцягні спачатку бервяно са свайго вока, і тады ўбачыш, як выцягнуць шчэпку з вока свайго брата.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Пятніца, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.