Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аўторак — дваццаць трэці звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 6, 1–11
Брат судзіцца з братам, і гэта перад няверуючымі!

Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў.

Браты:

Як адважваецца нехта з вас, маючы справу супраць іншага, судзіцца перад несправядлівымі, а не перад святымі? Хіба не ведаеце, што святыя будуць судзіць свет? А калі будзеце судзіць свет, то ці ж не вартыя вы судзіць у нязначных справах? Хіба не ведаеце, што мы будзем судзіць Анёлаў, ужо не кажучы пра жыццёвыя справы?

Аднак вы, калі разбіраеце жыццёвыя справы, ці не прызначаеце суддзямі тых, хто ў Касцёле нічога не значыць? На сорам ваш кажу гэта. Няўжо сярод вас няма нікога мудрага, хто б мог рассудзіць паміж сваімі братамі? Але брат судзіцца з братам, і гэта перад няверуючымі! Наогул ганебна для вас само тое, што вы судзіцеся паміж сабою. Ці не лепш вам цярпець несправядлівасць? Ці не лепш вам застацца ашуканымі? Але вы самі крыўдзіце і ашукваеце, і пры гэтым братоў.

Хіба не ведаеце, што несправядлівыя не атрымаюць у спадчыну Валадарства Божага? Не ўводзьце сябе ў зман: ні распуснікі, ні ідалапаклоннікі, ні чужаложнікі, ні пестуны, ні мужаложнікі, ні злодзеі, ні хціўцы, ні п’яніцы, ні паклёпнікі, ні рабаўнікі не атрымаюць у спадчыну Валадарства Божага.

І такімі былі некаторыя з вас. Але вы абмыліся, але вы былі асвячаныя, але вы былі апраўданыя ў імя нашага Пана Езуса Хрыста і Духам Бога нашага.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 149, 1–2. 3–4. 5–6а і 9b (Р.: 4а)

Рэфрэн: Спявайце Пану, бо народ свой любіць.

Або: Аллелюя.

7. Спявайце Пану новую песню, *
хвала Яму на сходзе святых.
8. Няхай радуецца Ізраэль у тым, хто яго стварыў, *
сыны Сіёну няхай цешацца ў сваім Валадары.

Рэфрэн:

9. Няхай праслаўляюць імя Ягонае ў танцы, *
няхай зайграюць Яму на бубне і гарфе.
10. Бо Пан любіць свой народ, *
пакорных карануе збаўленнем.

Рэфрэн:

11. Няхай усклікаюць святыя ў славе, *
няхай радуюцца на ложах сваіх.
12. Пахвалы Богу на іх вуснах. *
9. Гэтая хвала для ўсіх Ягоных святых.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ян 15, 16

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Не вы мяне выбралі, але Я выбраў вас,
каб ішлі вы і прыносілі плён,
і каб плён ваш трываў, — кажа Пан.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 6, 12–19
Правёў ноч у малітве. І выбраў Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У тыя дні:

Езус узышоў на гару памаліцца і правёў ноч у малітве да Бога. Калі настаў дзень, паклікаў сваіх вучняў і выбраў з іх Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі: Сымона, якога назваў Пятром, Андрэя, брата ягонага, Якуба і Яна, Філіпа і Барталамея, Мацвея і Тамаша, Якуба Алфеевага і Сымона, якога называлі Зілотам, Юду Якубавага і Юду Іскарыёта, які стаў здраднікам.

Езус сышоў з Дванаццаццю ўніз і стаў на раўніне. І быў там вялікі натоўп вучняў Ягоных і вялікае мноства людзей з Юдэі і Ерузалема, з узбярэжных ваколіц Тыра і Сідона.

Яны прыходзілі паслухаць Яго і аздаравіцца ад сваіх хваробаў. І тыя, хто цярпеў ад нячыстых духаў, вылечваліся. І ўсе людзі імкнуліся дакрануцца да Яго, таму што ад Яго сыходзіла сіла і вылечвала ўсіх.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.