Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — дваццаць другі звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 3, 1–9
Мы — супрацоўнікі Божыя, а вы — Божая ніва, будоўля Божая

Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў.

Браты, я не мог прамаўляць да вас як да духоўных, але як да цялесных, як да немаўлят у Хрысце.

Я жывіў вас малаком, а не цвёрдаю ежаю, бо вы яшчэ не маглі, ды і цяпер яшчэ не можаце, таму што вы яшчэ цялесныя. Калі сярод вас ёсць зайздрасць і спрэчкі, ці ж не цялесныя вы і ці ж не паступаеце, як людзі?

Бо, калі адзін кажа: Я — Паўла, — а другі: Я — Апалоса, — ці не з’яўляецеся вы людзьмі? Бо хто такі Аполас? Хто такі Павел? Гэта слугі, праз якіх вы паверылі, як кожнаму даў Бог. Я саджаў, Аполас паліваў, але ўзрасціў Бог. Таму неістотна, хто саджае і хто палівае, бо гэта Бог дае ўзрастанне.

Хто садзіць і хто палівае — гэта адно, і кожны атрымае ўзнагароду сваю паводле працы сваёй. Бо мы — супрацоўнікі Божыя, а вы — Божая ніва, будоўля Божая.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 33 (32), 12–13. 14–15. 20–21 (Р.: пар. 12)

Рэфрэн: Шчаслівы народ, які Пан сабе выбраў.

12. Шчаслівы народ, Богам якога ёсць Пан, *
народ, які Ён выбраў сабе ў спадчыну.
13. Пан паглядае з нябёсаў, *
бачыць усіх сыноў чалавечых.

Рэфрэн:

14. З месца пасаду свайго Ён глядзіць *
на ўсіх, хто жыве на зямлі.
15. Ён стварыў сэрца кожнага з іх, *
і зважае на ўсе іхнія чыны.

Рэфрэн:

20. Душа наша чакае Пана, *
Ён — наша дапамога і абарона.
21. Радуецца ў Ім нашае сэрца, *
на Яго святое імя мы спадзяёмся.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 4, 18

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Пан намасціў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім,
паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 4, 38–44
Таксама іншым гарадам Мне трэба абвяшчаць Добрую Навіну, бо для гэтага Я пасланы

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус пакінуў сінагогу і прыйшоў у дом Сымона. Між тым моцная гарачка ахапіла Сымонаву цешчу. І прасілі Яго за яе.

Стаўшы над ёю, Езус забараніў гарачцы, і тая пакінула яе. Жанчына адразу ж паднялася і прыслугоўвала ім.

На захадзе сонца ўсе, хто меў хворых на розныя немачы, прыводзілі іх да Езуса. Ён жа, ускладаючы рукі на кожнага з іх, аздараўляў іх. І шмат з каго выходзілі злыя духі, якія крычалі, кажучы: Ты — Сын Божы! Але Ён забараняў і не дазваляў ім казаць, бо яны ведалі, што Ён Месія.

Калі настаў дзень, Езус выйшаў і скіраваўся ў пустыннае месца. А людзі шукалі Яго і, прыйшоўшы да Яго, затрымлівалі Яго, каб не сыходзіў ад іх.

Але Ён сказаў ім: Таксама іншым гарадам Мне трэба абяшчаць Добрую Навіну аб Валадарстве Божым, бо для гэтага Я пасланы.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"