Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аўторак — дваццаць другі звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 2, 10b–16
Зямны чалавек не прымае таго, што ад Духа Божага; а духоўны чалавек можа разважаць пра ўсё

Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў.

Браты:

Дух пранікае ва ўсё, нават у глыбіні Божыя. Бо хто з людзей ведае чалавечае, акрамя духа чалавека, які ў ім самім? Так і Божага не ведае ніхто, акрамя Духа Божага. Мы ж прынялі не духа свету, але Духа ад Бога, каб спазнаць тое, што нам падаравана Богам. І мы гаворым пра гэта, навучаныя не словамі чалавечай мудрасці, але навучаныя Духам, і тлумачым духоўнае пры дапамозе духоўнага.

Зямны ж чалавек не прымае таго, што ад Духа Божага. Бо гэта для яго глупства, і ён не можа спазнаць, таму што гэта разумеюць духоўна. А духоўны чалавек можа разважаць пра ўсё, пра яго ж не можа разважаць ніхто. Бо хто спазнаў розум Пана, каб навучаць Яго? Мы ж маем розум Хрыстовы.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 145 (144), 8–9. 10–11. 12–13аb. 13cd–14 (Р.: 17а)

Рэфрэн: Пан справядлівы на ўсіх сваіх шляхах.

8. Пан міласэрны і ласкавы, *
доўгацярплівы і шматміласцівы.
9. Пан добры да ўсіх, *
і міласэрнасць Яго над усімі стварэннямі Ягонымі.

Рэфрэн:

10. Няхай славяць Цябе, Пане, усе Твае стварэнні, *
і ўсе святыя Твае благаслаўляюць Цябе.
11. Няхай апавядаюць пра славу Твайго Валадарства *
і магутнасць Тваю абвяшчаюць.

Рэфрэн:

12. Няхай сыны чалавечыя даведаюцца пра Тваю магутнасць *
і пра веліч славы Твайго Валадарства.
13. Валадарства Тваё — валадарства ўсіх вякоў, *
і панаванне Тваё — з пакалення ў пакаленне.

Рэфрэн:

Пан верны ва ўсіх сваіх словах *
і святы ва ўсіх сваіх справах.
14. Пан падтрымлівае ўсіх, хто падае, *
і падымае ўсіх прыгнечаных.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 7, 16

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Вялікі прарок паўстаў сярод нас,
і Бог наведаў свой народ.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 4, 31–37
Я ведаю, кім Ты ёсць: Ты — Святы Божы

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус прыйшоў у галілейскі горад Кафарнаум і навучаў там у дні шабату. І дзівіліся навучанню Ягонаму, таму што слова Ягонае мела ўладу.

І быў у сінагозе чалавек, апантаны нячыстым духам. Ён закрычаў моцным голасам: Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Я ведаю, кім Ты ёсць: Ты — Святы Божы.

Але Езус забараніў яму, кажучы: Замоўкні і выйдзі з яго. Тады нячысты дух кінуў яго на сярэдзіну і вышаў з яго, нічым не нашкодзіўшы яму.

І здзіўленне ахапіла ўсіх, і гаварылі адзін аднаму, кажучы: Што гэта за слова, што з уладаю і моцай Ён загадвае нячыстым духам, і яны выходзяць?

І разнеслался пагалоска пра Яго па ўсёй навакольнай мясцовасці.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.