Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — дваццаць першы звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Тэс 3, 6–10. 16–18
Калі хто не хоча працаваць, няхай і не есць

Чытане Другога паслання святога апостала Паўла да Тэсаланікійцаў.

Наказваем вам, браты, у імя нашага Пана Езуса Хрыста, каб вы асцерагаліся кожнага брата, які паступае дрэнна і нязгодна з традыцыяй, якую вы прынялі ад нас. Бо вы самі ведаеце, як трэба наследаваць нас, бо мы не чынілі беспарадку сярод вас і ні ў кога не елі хлеба дарма, але цяжка і ў мазалях працавалі дзень і ноч, каб не абцяжарваць нікога з вас. Не таму, што мы не мелі ўлады, але каб саміх сябе даць вам як прыклад для пераймання. Калі мы былі ў вас, то наказвалі вам: калі хто не хоча працаваць, няхай і не есць.

А сам Пан спакою няхай заўсёды і ўсяляк адорвае вас спакоем. Пан з усімі вамі.

Уласнаручнае прывітанне маё, Паўла, што ёсць знакам у кожным пасланні. Пішу так: Ласка нашага Пана Езуса Хрыста з усімі вамі.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 128 (127), 1–2. 4–5 (Р.: пар. 1а)

Рэфрэн: Шчаслівы чалавек, які баіцца Пана.

6. Шчаслівы кожны, хто баіцца Пана, *
хто ходзіць Ягонымі шляхамі.
7. Плён працы рук сваіх будзеш спажываць, *
будзеш шчаслівы і добра табе будзе.

Рэфрэн:

4. Вось так будзе благаслаўлёны чалавек, *
які баіцца Пана.
5. Няхай благаславіць цябе Пан з Сіёну, *
і ты ўбачыш дабрабыт Ерузалема ва ўсе дні жыцця свайго.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 1 Ян 2, 5

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Хто захоўвае слова Хрыста,
у тым сапраўды любоў Божая дасканалая.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 23, 27–32
Вы сыны тых, хто забіваў прарокаў

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус прамовіў, кажучы: Гора вам, кніжнікі і фарысеі крывадушныя, бо вы падобныя да пабеленых трунаў, якія звонку здаюцца прагожымі, але ўнутры поўныя касцей нябожчыкаў і ўсялякай нячыстасці. Так і вы звонку здаяцеся людзям справядлівымі, але ўнутры поўныя крывадушша і беззаконня.

Гора вам, кніжнікі і фарысеі крывадушныя, таму што ўзносіце магілы прарокам і ўпрыгожваеце грабніцы праведнікаў, кажучы: Калі б мы жылі ў дні айцоў нашых, то не былі б саўдзельнікамі ў праліцці крыві прарокаў. Так вы сведчыце супраць саміх сябе, што вы сыны тых, хто забіваў прарокаў. І вы дапоўніце меру сваіх айцоў.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"