Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аўторак — дваццаць першы звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Тэс 2, 1–3а. 14–17
Трымайцеся традыцый, якіх навучыліся

Чытане Другога паслання святога апостала Паўла да Тэсаланікійцаў.

Просім вас, браты, наконт прыйсця нашага Пана Езуса Хрыста і нашага сходу перад Ім, каб вы так хутка не гублялі розуму і не хваляваліся ні з-за Духа, ні з-за слова, ні з-за быццам бы нашага паслання, што, маўляў, настаў дзень Пана. Няхай ніхто не зводзіць вас ніякім чынам.

Для таго і пакліканы вы Евангеллем нашым, каб атрымаць славу нашага Пана Езуса Хрыста. Таму, браты, стойце і трымайцеся традыцый, якіх навучыліся праз слова ці праз пасланне нашае. Сам Пан наш Езус Хрыстус і Бог, Айцец наш, які палюбіў нас і даў вечнае суцяшэнне і добрую надзею ў ласцы, няхай заахвоціць сэрцы вашыя і ўмацуе вас у кожнай справе і добрым слове.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 96 (95), 10. 11–12а. 12b–13 (Р.: 13b)

Рэфрэн: Пан прыходзіць судзіць зямлю.

10. Кажыце між плямёнамі:*
Пан валадарыць.
Ён сусвет умацаваў, каб не пахіснуўся. *
Ён будзе судзіць народы справядліва.

Рэфрэн:

11. Няхай радуюцца нябёсы *
і весяліцца зямля,
няхай шуміць мора і ўсё, што яго напаўняе. *
12. Няхай усцешыцца поле і ўсё, што на ім.

Рэфрэн:

Няхай усклікаюць тады ўсе дрэвы лясныя,
13. перад абліччам Пана, які прыходзіць, *
які прыходзіць судзіць зямлю.
Ён будзе судзіць свет справядліва, *
а народы паводле сваёй праўды.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Гбр 4, 12

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Жывое слова Божае і дзейснае,
здольнае судзіць думкі і намеры сэрца.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 23, 23–26
Гэта трэба было рабіць і таго не абмінаць

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус прамовіў, кажучы: Гора, вам кніжнікі і фарысеі крывадушныя, таму што даяце дзесяціну з мяты, анісу і кмену, але абмінаеце тое, што важнейшае ў Законе: правасуддзе, міласэрнасць і веру. Гэта трэба было рабіць і таго не абмінаць.

Сляпыя павадыры, якія адцэджваеце камара, а праглынаеце вярблюда.

Гора, вам кніжнікі і фарысеі крывадушныя, таму што звонку ачышчаеце кубак і місу, а ўнутры яны поўныя драпежнасці і нястрыманасці. Сляпы фарысей, спачатку ачысці кубак унутры, каб ён стаў чыстым і звонку.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"