Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца — дваццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эзх 37, 1–14
Косці сухія, слухайце слова Пана. Я выведу вас з магілаў, дом Ізраэля

Чытанне кнігі прарока Эзэхіэля.

У тыя дні:

Была на мне рука Пана, і Пан вывеў мяне ў духу, і паставіў мяне сярод даліны, поўнай касцей. І абвёў мяне вакол іх. Вельмі шмат іх ляжала на абшары даліны, і былі яны вельмі сухія. І сказаў мне: Сыне чалавечы, ці ажывуць косці гэтыя? Я сказаў: Ты ведаеш, Пане Божа. І сказаў мне: Прароч над касцямі гэтымі і скажы ім: косці сухія, слухайце слова Пана. Так кажа Пан Бог касцям гэтым: Вось Я пашлю вам духа, і ажывяце. І дам вам жылы, і ўчыню, што вырасце на вас цела, і абцягну вас скураю, і пашлю вам духа, і ажывяце, і даведаецеся, што Я — Пан.

Я абвясціў прароцтва, як было наказана мне. І калі я прарочыў, узняўся шум і трэск, і пачалі збліжацца косці, костка да сваёй косткі. І бачыў я: вось з’явіліся жылы на іх і цела вырасла, і скура пакрыла іх зверху, але духа не было ў іх. Тады сказаў Ён мне: Прароч да духа, прароч, сыне чалавечы, і скажы духу: так кажа Пан Бог: ад чатырох вятроў прыйдзі, дух, і дыхні на гэтых забітых, каб ажылі яны. І прарочыў я, як Ён загадаў мне, і ўвайшоў у іх дух, і яны ажылі і сталі на свае ногі, вельмі вялізнае войска.

І сказаў Ён мне: Сыне чалавечы, косці гэтыя — гэта ўвесь дом Ізраэля. Вось яны кажуць: Высахлі косці нашыя, і загінула наша надзея, нам пагібель. Таму прароч і скажы ім: так кажа Пан Бог: вось Я адкрыю магілы вашыя, і выведу вас, народ Мой, з магілаў вашых і прывяду вас у зямлю Ізраэля. І даведаецеся, што Я — Пан ваш, калі адкрыю магілы вашыя і выведу вас, народзе Мой, з магілаў вашых. І ўдыхну ў вас дух Мой, і ўчыню, што будзеце жыць і спачываць на зямлі вашай, і даведаецеся, што Я, Пан сказаў і зрабіў гэта, — кажа Пан.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 107 (106), 2–3. 4–5. 6–7. 8–9 (Р.: 1b)

Рэфрэн: Слаўце Пана, бо навекі Яго міласэрнасць.

Або: Аллелюя.

2. Няхай так кажуць адкупленыя Панам, *
тыя, каго ўратаваў Ён ад варожых рук
3. і сабраў з зямель ад усходу і захаду, *
ад поўначы і поўдня.

Рэфрэн:

4. Яны блукалі ў пустыні бязлюднай, *
і не знаходзілі шляху да населенага горада;
5. цярпелі голад і смагу, *
і млела іхняя душа.

Рэфрэн:

6. Але паклікалі Пана ў нядолі сваёй, *
і Ён уратаваў іх ад нягодаў,
7. і павёў іх простаю дарогай, *
каб яны дайшлі да населенага горада.

Рэфрэн:

8. Няхай славяць Пана за Яго міласэрнасць, *
за Ягоныя цуды для сыноў чалавечых,
9. бо Ён насыціў душу галоднага, *
і душу сасмяглую дабром напоўніў.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пс 25 (24), 4b. 5а

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Навучы мяне, Пане, сцежкам Тваім,
вядзі мяне ў праўдзе Тваёй.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 22, 34–40
Любі Пана Бога твайго і любі бліжняга твайго, як самога сябе

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Калі фарысеі пачулі, што Езус прымусіў замоўкнуць садукеяў, яны сабраліся разам. І адзін з іх, кніжнік, выпрабоўваючы Яго, спытаўся: Настаўнік, якая запаведзь найбольшая ў Законе?

Езус сказаў яму: Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім. Гэта найбольшая і першая запаведзь. Другая ж — падобная да яе: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Пятніца, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Дабрачынная акцыя “Светлае Свята Вялікадня”

    Згодна з добрай традыцыяй, моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.