Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аўторак — дваццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эзх 28, 1–10
Ты толькі чалавек, а розум свой паставіў нароўні з розумам Божым

Чытанне кнігі прарока Эзэхіэля.

Пан скіраваў да Мяне слова: Сыне чалавечы, скажы кіраўніку Тыра: так кажа Пан Бог: тваё сэрца стала ганарыстым і ты гаварыў: я — бог, я сяджу на боскім пасадзе ў сэрцы мораў. Ты толькі чалавек, а розум свой паставіў нароўні з розумам Божым. Вось, ты мудрэйшы за Даніэля, ніякая таямніца не схавана ад цябе. Сваёю мудрасцю і розумам ты здабыў сабе багацце, назбіраў золата і срэбра ў скарбніцы свае. Вялікай мудрасцю і гандлем ты памножыў багацце сваё, і заганарылася сэрца тваё ад багацця твайго.

Таму так кажа Пан Бог: за тое, што ты паставіў розум свой нароўні з розумам Божым, Я навяду на цябе чужынцаў, самых жорсткіх з народаў. Яны выцягнуць мячы свае супраць хараства мудрасці тваёй і апаганяць прыгажосць тваю. Скінуць цябе ў яму, і ты загінеш смерцю палеглых у сэрцы мораў. Ці будзеш яшчэ казаць: я — бог, — перад забойцамі сваімі, бо ў руках тваіх забойцаў ты будзеш чалавекам, а не богам? Смерцю неабрэзаных памрэш ты, ад рук чужынцаў, бо Я сказаў гэта, — кажа Пан Бог.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Дрг 32, 26–27аb. 27cd–28. 30. 35cd–36аb (Р.: пар. 39c)

Рэфрэн: Пан забівае, і сам ажыўляе.

26. Я сказаў: Знішчу іх, *
сатру сярод людзей успамін пра іх.
27. Але пабаяўся дзёрзкасці варожай, *
каб не ганарыліся іхнія ворагі.

Рэфрэн:

Каб не казалі: Рука наша моцная, *
і не Пан учыніў усё гэта.
28. Бо гэта народ безразважны, *
і няма ў іх розуму.

Рэфрэн:

30. Як адзін можа пераследаваць тысячы, *
а двое — праганяць дзесяткі тысяч?
Ці не таму, што іхняя Скала іх прадала, *
а Пан іх пакінуў?

Рэфрэн:

35. Набліжаецца дзень іхняй згубы, *
і хутка збудзецца прызначэнне іхняе.
36. Але Пан абароніць народ свой *
і злітуецца над сваімі слугамі.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 2 Кар 8, 9

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Езус Хрыстус, хоць быў багаты, стаў бедным дзеля вас,
каб вы ўзбагаціліся Ягоным убоствам.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 19, 23–30
Лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Сапраўды кажу вам: цяжка багатаму ўвайсці ў Валадарства Нябеснае. І яшчэ кажу вам: Лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае.

Пачуўшы гэта, вучні вельмі здзівіліся і сказалі: Дык хто ж можа быць збаўлены?

Паглядзеўшы, Езус сказаў ім: У людзей гэта немагчыма, а ў Бога ўсё магчыма.

Тады Пётр сказаў Яму ў адказ: Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Дык што мы атрымаем? А Езус сказаў ім: Сапраўды кажу вам, што ў новым стварэнні, калі Сын Чалавечы сядзе на троне славы сваёй, таксама вы, якія пайшлі за Мною, сядзеце на дванаццаці тронах, каб судзіць дванаццаць плямён Ізраэля. І кожны, хто дзеля Майго імя пакінуў дамы, ці братоў, ці сясцёр, ці айцоў, ці маці, ці дзяцей, ці землі, здабудзе ў сто разоў больш і атрымае ў спадчыну жыццё вечнае. І шмат першых стане апошнімі, і апошніх — першымі.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.
  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.