Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Панядзелак — дваццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эзх 24, 15–24
Езэхіэль будзе для вас знакам

Чытанне кнігі прарока Эзэхіэля.

Пан скіраваў да мяне слова: Сыне чалавечы, вось Я забяру ў цябе нечакана пацеху вачэй тваіх, але ты не смуткуй і не плач, няхай не ліюцца твае слёзы. Уздыхай моўчкі, не рабі галашэння па памерлых, павязку сваю завяжы на сабе, надзень абутак свой на ногі свае, не засланяй сабе барады і не еш хлеба жалобнікаў.

Раніцай я гаварыў народу, а ўвечары памерла мая жонка. І на другі дзень раніцай я зрабіў, як мне было загадана.

І сказаў мне народ: Ці не раскажаш нам, якое значэнне таго, што ты робіш? Я сказаў ім: Пан скіраваў да мяне такое слова: скажы дому Ізраэля: Так кажа Пан Бог:

Вось Я аддам на ганьбаванне святыню Маю, гонар сілы вашай, уцеху вачэй вашых і асалоду вашых душаў. Сыны вашы і дочкі, якіх вы пакінулі, загінуць ад мяча. І будзеце рабіць, як рабіў я: не будзеце засланяць барады і есці хлеба жалобнікаў. Павязкі вашыя будуць на галовах вашых і абутак на нагах вашых, не будзеце смуткаваць і плакаць, але парахнець у беззаконнях вашых і ўздыхаць кожны перад братам сваім. Езэхіэль будзе для вас знакам: тое, што ён рабіў, і вы будзеце рабіць. Калі гэта здарыцца, спазнаеце, што Я — Пан Бог.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Дрг 32, 18–19. 20. 21 (Р.: пар. 18b)

Рэфрэн: Бога, які цябе стварыў, ты пакінуў.

18. Ты пагардзіў Скалой, што нарадзіла цябе, *
і забыў Бога, які даў табе жыццё.
19. Убачыў гэта Пан і ў гневе *
адкінуў сваіх сыноў і дачок.

Рэфрэн:

20. І сказаў: Схаваю ад іх сваё аблічча *
і пагляджу, які будзе іх канец.
Бо яны — пакаленне крывадушнае, *
дзеці, у якіх няма вернасці.

Рэфрэн:

21. Яны абудзілі Мой гнеў †
тым, што не ёсць богам, *
марнасцю сваёю Мяне засмуцілі.
Таму Я выклічу іх абурэнне тым, што не народ, *
засмучу іх неразумным народам.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 5, 3

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Шчаслівыя ўбогія духам,
бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 19, 16–22
Калі хочаш быць дасканалым, прадай маёмасць сваю і здабудзеш скарб у нябёсах

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Да Езуса падышоў адзін чалавек і сказаў: Настаўнік, што добрага зрабіць мне, каб мець жыццё вечнае?

Ён адказаў яму: Чаму пытаешся ў мяне пра дабро? Адзін ёсць Добры! Калі хочаш увайсці ў жыццё вечнае, захоўвай запаведзі. Той кажа Яму: Якія? Езус адказаў: Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы фальшыва, шануй бацьку і маці, любі бліжняга свайго, як самога сябе.

Юнак кажа Яму: Усё гэта я захоўваў, чаго яшчэ нестае мне? Езус кажа яму: Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю і раздай бедным, і здабудзеш скарб у нябёсах; і прыходзь ісці за Мною.

Пачуўшы сказанае, юнак адышоў засмучаны, бо меў вялікую маёмасць.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Панядзелак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.