Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Субота — васемнаццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Абк 1, 12 — 2, 4
Праведны будзе жыць дзякуючы сваёй вернасці

Чытанне кнігі прарока Абакума.

Хіба не Ты спрадвечны, Пане мой Божа, святы мой? Мы не памром! Пане, Ты прызначыў халдэйскі народ для суда, скала мая! Ты захаваў яго для пакарання. Чыстыя вочы Твае не могуць бачыць зла, і глядзець на няшчасце Ты не можаш. Чаму ж Ты глядзіш на тых, хто паступае несправядліва, і маўчыш, калі бязбожны паглынае больш справядлівага, чым ён?

Ты абыходзішся з людзьмі, як з рыбамі у моры, як з паўзунамі, што не маюць гаспадара. Халдэі падымаюць іх вудай, цягнуць іх у бродніку сваім і збіраюць у сетку сваю, і радуюцца гэтаму, і весяляцца. За гэта прыносяць ахвяру нерату свайму і кадзяць сваёй сетцы, бо ад іх пажыўная доля іхняя і спажытак тлусты. Ці яны будуць зноў спаражняць свае сеткі і далей бязлітасна забіваць народы?

Я стану на сваёй варце, і падымуся на вежу, і буду пільна сачыць, што скажа мне і што адкажа на скаргу маю.

І сказаў мне Пан у адказ: Запішы, што бачыш, і растлумач на табліцах, каб чытач мог лёгка прачытаць. Бо тое, што бачыш, прызначана яшчэ на пэўны час і гаворыць пра канец, і не ашукае. Калі нават будзе марудзіць, чакай, бо прыйдзе абавязкова, не спозніцца. Вось знемагае той, у каго несправядлівая душа, а праведны будзе жыць дзякуючы сваёй вернасці.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 9, 8–9. 10–11. 12–13 (Р.: пар. 11b)

Рэфрэн: Пан тых не пакіне, хто Яго шукае.

8. Але Пан трывае навекі, *
Ён трон свой паставіў, каб судзіць народы.
9. Ён будзе судзіць свет справядліва, *
асудзіць народы ў праўдзе.

Рэфрэн:

10. І будзе Пан прытулкам для прыгнечанга, *
прыстанішчам у час нядолі.
11. Спадзяюцца на Цябе, хто імя Тваё ведае, *
бо не пакідаеш тых, Пане, хто Цябе шукае.

Рэфрэн:

12. Спявайце Пану, які жыве на Сіёне, *
абвяшчайце між народамі Яго справы,
13. бо Ён спаганяе за кроў, *
памятае і не забывае пра стогны ўбогіх.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. 2 Цім 1, 10

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Наш Збаўца Езус Хрыстус знішчыў смерць,
і жыццё асвяціў Евангеллем.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 17, 14–20
Калі будзе ў вас вера, для вас не будзе нічога немагчымага

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Падышоў да Езуса пэўны чалавек і, упаўшы перад Ім на калені, сказаў: Пане, злітуйся над маім сынам. Ён эпілептык і цяжка пакутуе, бо часта падае ў агонь і часта ў ваду. Я прыводзіў яго да тваіх вучняў, але яны не маглі вылечыць яго.

У адказ Езус сказаў: О нявернае і вераломнае пакаленне, дакуль Я буду з вамі? Дакуль Я буду цярпець вас? Прынясіце яго да Мяне. І загадаў яму Езус, і выйшаў з яго нячысты дух, і ад гэтай гадзіны хлопец стаў здаровым.

Тады сам-насам падышлі да Езуса вучні ягоныя і сказалі: Чаму нам не ўдалося выгнаць яго?

Ён сказаў ім: З-за малой веры вашай. Сапраўды кажу вам: калі ў вас будзе вера з гарчычнае зерне і вы скажаце гэтай гары: перасунься адсюль сюды, — яна перасунецца. І для вас не будзе нічога немагчымага.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Субота, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.