Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аўторак — васемнаццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 30, 1–2. 12–15. 18–22
З-за мноства беззаконняў тваіх Я ўчыніў табе гэта

Чытанне кнігі прарока Ераміі.

Слова, якое Пан скіраваў да Ераміі: Так кажа Пан, Бог Ізраэля: Запішы ў кнізе ўсе словы, што Я сказаў табе. Бо так кажа Пан:

Безнадзейнае падзенне тваё, невылечная рана твая. Няма каму рассудзіць тваю справу, для загойвання раны тваёй няма лекаў. Забылі пра цябе ўсе, хто цябе любіў, і больш цябе не шукаюць, бо Я ўдарыў цябе варожым ударам і жорсткім пакараннем, з-за мноства беззаконняў тваіх памножыліся твае грахі. Чаму крычыш ты пра сваё падзенне, пра свой боль несуцешны? З-за мноства беззаконняў тваіх Я ўчыніў табе гэта, бо грахі твае памножыліся.

Так кажа Пан:

Вось Я вярну з палону шатры Якуба і пашкадую ягонае жыллё. І на тваіх руінах будзе пабудаваны горад і заснавана крэпасць на адпаведным месцы. І ўзнясуцца з іх падзяка і голас тых, хто весяліцца. І Я памножу іх, і іхні лік не будзе памяншацца. Я праслаўлю іх, і не будуць іх прыніжаць. І стануць яго сыны як ад пачатку, і сход яго будзе трываць перада Мною. Я пакараю ўсіх прыгнятальнікаў яго. Правадыр ягоны будзе з яго самога, і валадар ягоны выйдзе з яго асяроддзя. І Я набліжу яго, і ён падыдзе да Мяне, бо хто яшчэ аддасць сваё сэрца, каб падысці да Мяне? — кажа Пан.

І вы будзеце Маім народам, а Я буду вашым Богам.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 102 (101), 16–18. 19–21. 29 і 22–23 (Р.: 17)

Рэфрэн: Пан адбудуе Сіён і з’явіцца ў сваёй славе.

16. Народы будуць баяцца Твайго імя, Пане, *
і ўсе зямныя каралі — Тваёй славы,
17. таму што Пан адбудуе Сіён і з’явіцца ў сваёй славе. *
18. Звернецца да малітвы бездапаможных і не пагардзіць іхняй просьбай.

Рэфрэн:

19. Будзе запісана гэта для наступнага пакалення, *
і народ, які створыцца, праславіць Пана.
20. Таму што Пан глядзіць з вышыні сваёй святыні, †
з нябёсаў глядзіць на зямлю, *
21. каб пачуць стагнанні вязняў і вызваліць сыноў смерці.

Рэфрэн:

29. Сыны слугаў Тваіх будуць жыць бяспечна, *
а іхняе патомства будзе непахісна трываць перад Тваім абліччам,
22. каб на Сіёне абвяшчаць імя Пана і хвалу Яго – у Ерузалеме, *
23. калі народы і валадарствы збяруцца разам, каб служыць Пану.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 1, 49b

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Раббі, Ты Сын Божы,
Ты Валадар Ізраэля!

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 14, 22–36
Загадай мне ісці да Цябе па вадзе

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

Калі натоўп быў накормлены, Езус адразу ж загадаў вучням сваім сесці ў човен і пераплысці на другі бок перад Ім, пакуль Ён адпусціць народ. Адпусціўшы народ, Ён падняўся на гару памаліцца ў самоце. Калі настаў вечар, заставаўся там адзін.

Тым часам човен ужо адплыў шмат стадыяў ад берага. І кідалі яго хвалі, бо вецер быў супраціўны. У чацвёртую ж варту ночы Езус пайшоў да іх, ідучы па моры. А вучні, убачыўшы, як Ён ідзе па моры, спалохаліся і казалі: Гэта прывід. I ад страху закрычалі. Але Езус адразу загаварыў з імі і сказаў: Будзьце адважнымі, гэта Я, не бойцеся.

Пётр сказаў Яму ў адказ: Пане, калі гэта Ты, загадай мне ісці да Цябе па вадзе. Ён жа сказаў: Ідзі. Выйшаўшы з чоўна, Пётр пачаў ісці па вадзе і падышоў да Езуса. Але, убачыўшы моцны вецер, спалохаўся і, пачаўшы тануць, закрычаў: Пане, ратуй мяне! Езус адразу ж працягнуў руку, схапіў яго і сказаў яму: Малаверны, чаму засумняваўся ты? Калі ўвайшлі яны ў човен, вецер сціх. А тыя, хто быў у чоўне, пакланіліся Яму і сказалі: Ты сапраўды Сын Божы!

Пераправіўшыся, яны прыбылі ў зямлю Генэзарэт. Калі ж людзі з гэтай ваколіцы пазналі Езуса, яны разнеслі вестку па ўсёй гэтай ваколіцы. І прыносілі да Яго ўсіх хворых, і прасілі Яго, каб хоць дакрануцца да краю вопраткі Ягонай. І ўсе, хто дакранаўся, былі аздароўлены.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"