Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца — сямнаццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 26, 1–9
Сабраўся ўвесь народ супраць Ераміі ў доме Пана

Чытанне кнігі прарока Ераміі.

На пачатку панавання Ёакіма, сына Ёсіі, караля Юдэі, было скіравана слова Пана да Ераміі:

Так кажа Пан: стань на двары дома Пана і ўсім гарадам юдэйскім, якія прыходзяць пакланіцца ў дом Пана, скажы ўсе словы, што Я загадаю табе, і не адымай ні слова. Можа, паслухаюць і адвернецца кожны ад злога шляху свайго, і Я стрымаю бедства, якое задумаў учыніць ім за дрэнныя іх учынкі.

Скажы ім: так кажа Пан: калі не паслухаеце Мяне і не будзеце паступаць паводле Закону Майго, што Я даў вам; калі не будзеце прыслухоўвацца да маіх слугаў, прарокаў, якіх Я, устаючы зранку, пасылаю вам, хоць вы не слухаеце, – тады Я зраблю з гэтым домам як з Сіломам, а гэты горад ператвару ў праклён для ўсіх народаў зямлі.

Святары, прарокі і ўвесь народ чулі, як Ерамія гаварыў гэтыя словы ў доме Пана. Калі Ерамія закончыў гаварыць усё, што Пан загадаў яму сказаць усяму народу, схапілі яго святары, прарокі і ўвесь народ, кажучы: Ты павінен памерці! Навошта прарочыў ты, кажучы ў імя Пана: Як Сілом будзе гэты дом, а горад гэты будзе знішчаны, што не застанецца жыхароў.

І сабраўся ўвесь народ супраць Ераміі ў доме Пана.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 69 (68), 5. 8–10. 14 (Р.: 14c)

Рэфрэн: Пачуй мяне, Пане, у сваёй міласэрнасці.

5. Тых, хто ненавідзіць мяне без прычыны, *
больш, чым валасоў на маёй галаве.
Умацаваліся мае падступныя ворагі, што пераследуюць мяне. *
Ці я павінен аддаць тое, чаго не скраў.

Рэфрэн:

8. Дзеля Цябе я цярплю знявагу, †
ганьба твар мой пакрыла.*
9. Я стаў чужым для братоў маіх,
чужынцам для сыноў маёй маці.
10. Бо руплівасць аб доме Тваім з’ядае мяне, *
і знявагі тых, хто Цябе зневажае, упалі на мяне.

Рэфрэн:

14. Я ўзношу да Цябе маю малітву, Пане, *
у час ласкавасці, Божа.
Пачуй мяне ў вялікай сваёй міласэрнасці, *
у праўдзе Твайго збаўлення.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 1 П 1, 25

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Слова Пана трывае навекі;
і гэтым словам ёсць Добрая Навіна, абвешчаная вам.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 13, 54–58
Ці не сын Ён цесляра? Адкуль жа ў Яго ўсё гэта?

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну і вучыў іх у сінагозе іхняй, так што яны здзіўляліся і казалі: Адкуль у Яго гэтая мудрасць і моц? Ці не сын Ён цесляра, ці не Ягоную Маці завуць Марыя, а братоў Ягоных Якуб і Юзаф, Сымон і Юда? І сёстры Яго ці не ўсе сярод нас? Адкуль жа ў Яго ўсё гэта? І сумняваліся ў Ім.

А Езус сказаў ім: Не бывае прарока без пашаны, хіба толькі на бацькаўшчыне сваёй і ў доме сваім. І не ўчыніў там шмат цудаў з-за нявер’я іхняга.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Пятніца, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"