Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — сямнаццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 15, 10. 16–21
Чаму боль мой бязмежны? — Калі ты вернешся, Я аднаўлю цябе

Чытанне кнігі прарока Ераміі.

Гора мне, мая маці, што нарадзіла мяне — чалавека спрэчкі і чалавека нязгоды для ўсёй зямлі! Хоць не пазычаю і не даю пазыкі, аднак ўсе праклінаюць мяне.

Калі знаходзіў Твае словы, я паглынаў іх, і Тваё слова стала для мяне радасцю і ўцехаю сэрца майго. Бо імя Тваё было паклікана нада мною, Пане, Божа Магуццяў.

Я ніколі не сядзеў на вясёлым сходзе і не радаваўся, але сядзеў самотна пад Тваёю рукою, бо Ты напоўніў мяне абурэннем. Чаму боль мой бязмежны, а рана незагойная і невылечная? Ты стаў для мяне як падманлівы паток, воды якога высыхаюць.

Дзеля гэтага так кажа Пан:

Калі ты вернешся, Я аднаўлю цябе і ты станеш перад Маім абліччам. Калі аддзеліш каштоўнае ад нікчэмнага, тады станеш нібы Мае вусны. Яны самі звярнуцца да цябе, а не ты будзеш звяртацца да іх. І зраблю цябе для гэтага народа трывалым медным мурам. Яны будуць ваяваць супраць цябе, але не перамогуць цябе, бо Я з табою, каб збаўляць і ратаваць цябе, — кажа Пан. Я вызвалю цябе ад рукі злых і адкуплю ад рукі прыгнятальнікаў.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 59 (58), 2–3. 4–5а. 10–11. 17. 18 (Р.: пар. 17d)

Рэфрэн: Бог — мая цвярдыня ў дзень майго няшчасця.

2. Ад ворагаў маіх вызвалі мяне, мой Божа, *
абарані ад тых, хто паўстае супраць мяне.
3. Вызвалі мяне ад тых, хто чыніць беззаконне,*
уратуй ад людзей крыважэрных.

Рэфрэн:

4. Вось яны пільнуюць душу маю, *
збіраюцца супраць мяне моцныя,
не за правіну маю і не за грэх мой, Пане, *
5. без віны маёй збягаюцца і рыхтуюцца.

Рэфрэн:

10. Сіла мая, я на Цябе спадзяюся, *
таму што Бог — мая абарона.
11. Мой міласэрны Бог выйдзе мне насустрач, *
Бог дасць мне ўбачыць пагібель маіх ворагаў.

Рэфрэн:

17. А я славіць буду Тваю магутнасць, *
і зранку абвяшчаць Тваю міласэрнасць,
бо ў дзень майго няшчасця *
Ты быў маёй цвярдыняй і сховішчам.

Рэфрэн:

18. Сіла мая, *
буду праслаўляць Цябе,
таму што Бог — мая абарона, *
мой Божа міласэрны.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 15, 15b

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Я назваў сябрамі вас, — кажа Пан, —
бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў вам.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 13, 44–46
Прадае ўсё, што мае, і купляе гэтае поле

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус сказаў народу: Валадарства Нябеснае падобнае да скарбу, схаванага ў полі, які знайшоў чалавек і ўтаіў. У радасці ад гэтага ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе гэтае поле.

Яшчэ Валадарства Нябеснае падобнае да купца, які шукае прыгожых пярлін. Знайшоўшы адну каштоўную пярліну, ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе яе.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.