Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Панядзелак — сямнаццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 13, 1–11
Гэты народ як пояс, ні да чаго не прыдатны

Чытанне кнігі прарока Ераміі.

Так сказаў мне Пан:

Ідзі, купі сабе льняны пояс і падперажы ім сцёгны свае, але ў ваду не кладзі яго. І я купіў пояс паводле слова Пана, і падперазаў ім свае сцёгны.

І другі раз было скіравана да мяне слова Пана: Вазьмі пояс, які ты купіў і якім ты падперазаў свае сцёгны. Устань, пайдзі да Еўфрата і схавай яго там ў расколіне скалы. І я пайшоў, і схаваў яго каля Еўфрата, як загадаў мне Пан.

Калі мінула шмат дзён, Пан сказаў мне: Устань, ідзі да Еўфрата і забяры адтуль пояс, які Я загадаў табе схаваць там. І я пайшоў, знайшоў і ўзяў пояс адтуль, дзе я схаваў яго. І вось пояс збуцвеў і стаў ні да чаго не прыдатны.

Тады Пан скіраваў да мяне слова, кажучы: Вось кажа Пан: Так я знішчу пыху Юды і вялізную пыху Ерузалема. Гэты грэшны народ не хоча слухаць Маіх словаў, жыве ва ўпартасці свайго сэрца і ходзіць за чужымі багамі, каб служыць ім і пакланяцца ім. Ён будзе, як гэты пояс, ні да чаго не прыдатны. Бо, як пояс прылягае да сцёгнаў мужчыны, так Я прылучыў да сябе ўвесь дом Ізраэля і ўвесь дом Юды, — кажа Пан, — каб ён быў для Мяне народам, імем, хвалою і славаю. Але яны не слухалі.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Дрг 32, 18–19. 20. 21 (Р.: пар. 18b)

Рэфрэн: Бога, які цябе стварыў, ты пакінуў.

18. Ты пагардзіў Скалой, што нарадзіла цябе, *
і забыў Бога, які даў табе жыццё.
19. Убачыў гэта Пан і ў гневе *
адкінуў сваіх сыноў і дачок.

Рэфрэн:

20. І сказаў: Схаваю ад іх сваё аблічча *
і пагляджу, які будзе іх канец.
Бо яны — пакаленне крывадушнае, *
дзеці, у якіх няма вернасці.

Рэфрэн:

21. Яны абудзілі Мой гнеў †
тым, што не ёсць богам, *
марнасцю сваёю Мяне засмуцілі.
Таму Я выклічу іх абурэнне тым, што не народ, *
засмучу іх неразумным народам.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Як 1, 18

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Пастанавіўшы, нарадзіў нас Айцец словам праўды,
каб мы былі пэўным пачаткам яго стварэнняў.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 13, 31–35
Зерне гарчычнае становіцца дрэвам, так што прылятаюць птушкі нябесныя і гняздзяцца ў галінах яго

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус расказаў народу такую прыпавесць: Валадарства Нябеснае падобнае да зерня гарчычнага, якое узяў чалавек і пасеяў на полі сваім. Хоць яно меншае за ўсялякае насенне, калі вырасце, бывае вышэйшым за іншыя расліны і становіцца дрэвам, так што прылятаюць птушкі нябесныя і гняздзяцца ў галінах яго.

Пасля Ён прапанаваў ім іншую прыпавесць: Валадарства Нябеснае падобнае да закваскі, якую жанчына ўзяла і паклала ў тры меры мукі, пакуль не скісла ўсё. Усё гэтае Езус гаварыў народу прыпавесцямі і без прыпавесці не гаварыў ім, каб збылося сказанае прарокам, які кажа: адкрыю ў прыпавесцях вусны Мае, раскажу ўтоенае ад стварэння свету.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Панядзелак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.