Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца — шаснаццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 3, 14–17
Дам вам пастыраў паводле майго сэрца; і збяруцца ўсе народы ў Ерузалеме

Чытанне кнігі прарока Ераміі.

Вярніцеся, непакорныя сыны, — кажа Пан, — бо Я заручыўся з вамі. Я вазьму вас па адным з горада і па двое з роду і прывяду вас на Сіён. Я дам вам пастыраў паводле майго сэрца, і яны будуць пасвіць вас мудра і разважліва.

І станецца ў тыя дні, калі вы памножыцеся і будзеце мець вялікае патомства на зямлі, — кажа Пан, — што больш не будуць казаць: Каўчэг запавету Пана, — бо не ўзгадаюць пра яго, і не ўспомняць, і не наведаюць яго, таму што яго больш не будзе.

У той час Ерузалем назавуць тронам Пана, і ў ім, у Ерузалеме, збяруцца ўсе народы ў імя Пана, і больш не будуць паступаць паводле ўпартасці сваіх злых сэрцаў.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Ер 31, 10. 11–12аb. 13 (Р.: пар. 10d)

Рэфрэн: Пан зберажэ нас, як свой статак пастыр.

10. Слухайце, народы, слова Пана, *
абвяшчайце на далёкіх выспах і кажыце:
Хто рассеяў Ізраэль, той збярэ яго *
і будзе берагчы яго, як пастух свой статак.

Рэфрэн:

11. Бо Пан адкупіў Якуба, *
уратаваў з рукі мацнейшага, чым ён.
12. І яны прыйдуць і будуць спяваць на вышынях Сіёна, *
і схіляцца да дабротаў Пана.

Рэфрэн:

13. Тады дзяўчына будзе весяліцца ў танцы, *
і юнакі разам са старымі.
Я змяню іх плач на радасць, *
суцешу іх і развесялю пасля смутку.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Лк 8, 15

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Шчаслівыя, хто ў добрым і чыстым сэрцы
захоўвае Божае слова і прыносіць плён у цярплівасці.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 13, 18–23
Хто чуе слова і разумее, і хто прыносіць плён

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Паслухайце значэнне прыпавесці пра сейбіта. Да кожнага, хто слухае слова пра Валадарства, а не разумее, прыходзіць злы і крадзе пасеянае ў сэрцы яго; вось каго азначае пасеянае пры дарозе.

Пасеянае на камяністых месцах — гэта той, хто чуе слова і адразу прымае яго з радасцю, але не мае ў сабе кораня і нясталы. Калі з-за слова пачынаецца ўціск ці пераслед, ён адразу ж адступаецца.

Пасеянае ў цернях — гэта той, хто чуе слова, але клопаты гэтага веку і зманлівасць багацця заглушаюць слова, і яно становіцца бясплодным.

Пасеянае ж на добрай зямлі — гэта той, хто чуе слова і разумее; ён і прыносіць плён, адзін у сто разоў, другі ў шэсцьдзесят, а іншы ў трыццаць.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Пятніца, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.