Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Чацвер — шаснаццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 2, 1–3. 7–8. 12–13
Пакінулі Мяне — крыніцу жывой вады, каб вычасаць сабе вадасховішчы дзюравыя

Чытанне кнігі прарока Ераміі.

Пан скіраваў да мяне слова, кажучы:
Ідзі і крычы ў вушы Ерузалема, гаворачы:
Так кажа Пан:
Я ўспомніў пра вернасць твайго юнацтва,
пра любоў тваю, калі ты была нявестаю,
калі хадзіла за Мною ў пустыні,
па незасеянай зямлі.
Ізраэль — гэта святасць для Пана,
пачатак Яго ўраджаю.
Усе, хто яго знішчаў, вінаватымі сталі,
зло іх спасцігла, — кажа Пан.
Я прывёў вас на ўрадлівую зямлю,
каб вы спажывалі яе плён і даброты.
А вы ўвайшлі і апаганілі Маю зямлю,
зрабілі ганьбу з Маёй спадчыны.
Святары не пыталіся: Дзе Пан?
Знаўцы Закону не ведалі Мяне,
пастыры паўставалі супраць Мяне,
прарокі прарочылі праз Баала
і пайшлі за тымі, хто не дапамагае.
Спазнайце жах з-за гэтага, нябёсы,
задрыжыце моцна і спужайцеся гэтага, – кажа Пан.
Бо Мой народ учыніў падвойнае зло:
яны пакінулі Мяне – крыніцу жывой вады,
каб вычасаць сабе вадасховішчы,
вадасховішчы дзюравыя,
што не могуць утрымаць вады.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 36 (35), 6–7аb. 8–9. 10–11 (Р.: 10а)

Рэфрэн: Пане, у Табе — крыніца жыцця.

6. Твая міласэрнасць, Пане, да нябёсаў, *
а Твая вернасць — па самыя хмары.
7. Твая справядлівасць, як высокія горы, *
а Твае суды, як вялікая глыб.

Рэфрэн:

8. Якая каштоўная, Божа, Твая міласэрнасць, *
сыны чалавечыя хаваюцца ў цені крылаў Тваіх.
9. Насычаюцца тукам Твайго дому, *
Ты поіш іх патокам слодычы сваёй.

Рэфрэн:

10. Бо ў Табе — крыніца жыцця, *
і ў Тваім святле мы бачым святло.
11. Захавай сваю міласэрнасць для тых, хто ведае Цябе, *
а справядлівасць сваю — для праведных сэрцам.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Мц 11, 25

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Благаслаўлёны Ты, Ойча, Пан неба і зямлі,
бо Ты адкрыў таямніцы Валадарства дзецям.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 13, 10–17
Вам дадзена ведаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім не дадзена

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Вучні падышлі да Езуса і спыталіся: Навошта Ты гаворыш ім у прыпавесцях? Ён сказаў ім ў адказ: Таму што вам дадзена ведаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім не дадзена. Бо таму, хто мае, дадзена будзе, і атрымае ў дастатку, а ў таго, хто не мае, адымецца і тое, што мае. Таму Я гавару ім у прыпавесцях, бо яны глядзяць, а не бачаць, слухаюць, а не чуюць і не разумеюць. І спаўняецца на іх прароцтва Ісаі, якое кажа:

Слухаць будзеце і не зразумееце,
і вачыма глядзець будзеце і не ўбачыце.
Бо жорсткае сэрца народа гэтага,
і вушамі з цяжкасцю чуюць,
і вочы свае заплюшчылі,
каб не ўбачыць вачыма,
і не пачуць вушамі,
і не зразумець сэрцам, і не навярнуцца,
каб Я аздаравіў іх.

Але шчаслівыя вочы вашыя, таму што бачаць, і вушы вашыя, таму што чуюць. Бо сапраўды кажу вам: Многія прарокі і справядлівыя хацелі ўбачыць тое, што вы бачыце, і не ўбачылі, і пачуць, што вы чуеце, і не пачулі.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Чацвер, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"