Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — шаснаццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 1, 1. 4–10
Я ўстанавіў цябе прарокам для народаў

Чытанне кнігі прарока Ераміі.

Словы Ераміі, сына Хэлкія, аднаго са святароў, якія былі ў Анатоце, у зямлі Бэньяміна.

Cкіраваў да мяне Пан слова, кажучы: Раней, чым сфармаваў цябе ва ўлонні, Я пазнаў цябе, і раней, чым ты выйшаў з улоння, Я асвяціў цябе, устанавіў цябе прарокам для народаў.

І адказаў я: О, Пане Божа, я не ўмею гаварыць, бо я яшчэ дзіця.

Але Пан сказаў мне: Не кажы «я дзіця», бо да ўсіх, да каго Я пашлю цябе, пойдзеш, і ўсё, што загадаю табе, скажаш. Не бойся іх, бо Я з табою, каб ратаваць цябе, — сказаў Пан.

І выцягнуў Пан руку сваю, і дакрануўся да вуснаў маіх, і сказаў мне Пан: Вось Я ўклаў словы Мае ў вусны твае. Глядзі, Я паставіў цябе ў гэты дзень над народамі і валадарствамі, каб вырываць і бурыць, знішчаць і руйнаваць, будаваць і садзіць.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 71 (70), 1–2. 3–4а. 5–6аb. 15аb і 17 (Р.: пар. 15)

Рэфрэн: Вусны мае будуць абвяшчаць Тваё збаўленне.

3. На Цябе, Пане, спадзяюся, *
няхай не буду асаромлены навекі.
4. Вызвалі мяне паводле Тваёй справядлівасці, *
схілі да мяне сваё вуха і ўратуй мяне.

Рэфрэн:

3. Будзь мне скалою прыстанішча, †
дзе я мог бы заўсёды схавацца. *
Ты загадаў уратаваць мяне,
бо Ты — скала мая і мая цвярдыня. *
4. Божа мой, вызвалі мяне з рук бязбожнага.

Рэфрэн:

5. Бо Ты — мая надзея, Божа мой, Пане,*
Ты спадзяванне маё з маладосці маёй.
6. На Цябе абапіраюся я ад улоння, *
з улоння маці Ты вывеў мяне.

Рэфрэн:

15.  Вусны мае будуць абвяшчаць Тваю справядлівасць,
кожны дзень — Тваё збаўленне. *
17. Божа, Ты вучыў мяне з маладосці маёй, *
і дагэтуль я цуды Твае абвяшчаю.

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 14, 23

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Зерне — гэта Божае слова, а сейбіт — Хрыстус;
кожны, хто знойдзе Яго, будзе жыць навекі.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 13, 1–9
Прынеслі плён у сто разоў

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той дзень Езус выйшаў з дому і сеў каля мора. І сабралася каля Яго мноства народу, так што Ён увайшоў у човен і сеў, а ўвесь народ стаяў на беразе. І шмат гаварыў ім ў прыпавесцях, кажучы:

Вось выйшаў сейбіт сеяць. І калі ён сеяў, адны зярняты ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі, і паклявалі іх. Другія ўпалі на камяністае месца, дзе не было шмат глебы, і адразу прараслі, бо зямля была неглыбокай. Калі ж узышло сонца, яны завялі і з-за таго, што не мелі каранёў, засохлі. Іншыя зярняты ўпалі ў церні, і выраслі церні, і заглушылі іх. А яшчэ іншыя ўпалі на добрую зямлю і прынеслі плён: адно ў сто разоў, другое ў шэсцьдзесят, а іншае ў трыццаць.

Хто мае вушы, няхай слухае!

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Друкаваць

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"