Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аўторак — шаснаццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Міх 7, 14–15. 18–20
Кіне ў марскія глыбіні ўсе нашыя грахі

Чытанне кнігі прарока Міхея.

Пасві народ Твой, Пане, кіем Тваім, авечак спадчыны Тваёй, якія жывуць адны ў лесе, сярод Кармэлю. Няхай яны пасвяцца ў Башане і Гілеадзе, як у ранейшыя часы. Як у дні выйсця Твайго з зямлі егіпецкай, пакажы нам цуды.

Які ёсць Бог, падобны да Цябе; які прабачае беззаконні і даруе правіны рэшты спадчыны сваёй? Ён не захоўвае навекі гнеў свой, бо ў міласэрнасці ўпадабанне Яго.

Ён зноў злітуецца над намі, сатрэ нашыя беззаконні і кіне ў марскія глыбіні ўсе нашыя грахі. Ты захаваеш вернасць Якубу, праявіш міласэрнасць да Абрагама, як пакляўся бацькам нашым у даўнія часы.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 85 (84), 2–4. 5–6. 7–8 (Р.: 8а)

Рэфрэн: Пакажы нам, Пане, сваю міласэрнасць.

2. Пане, Ты быў ласкавы да сваёй зямлі, †
вярнуў з палону Якуба, *
3. дараваў беззаконне свайго народа
і закрыў усе грахі ягоныя.
4. Ты адвярнуў усё абурэнне, *
спыніў сваю лютасць.

Рэфрэн:

5. Аднаві нас, Божа, наш Збаўца, *
і спыні абурэнне сваё супраць нас.
6. Няўжо Ты будзеш вечна гневацца на нас, *
і пашырыш свой гнеў на ўсе пакаленні?

Рэфрэн:

7. Няўжо Ты зноў нас не ажывіш, *
каб Твой народ усцешыўся Табою?
8. Пакажы нам, Пане, сваю міласэрнасць *
і дай нам сваё збаўленне.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 14, 23

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, — кажа Пан, —
і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 12, 46–50
Працягнуўшы руку сваю да вучняў сваіх, сказаў: Вось маці Мая і браты Мае

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Калі Езус прамаўляў да людзей, Маці і браты Ягоныя стаялі звонку і хацелі пагаварыць з Ім. І нехта сказаў Яму: Вось Маці Твая і браты Твае звонку стаяць і хочуць пагаварыць з Табою.

Ён жа адказаў таму, хто звярнуўся да Яго: Хто маці Мая і хто браты Мае? І, працягнуўшы руку сваю да вучняў сваіх, сказаў: Вось маці Мая і браты Мае. Бо кожны, хто выконвае волю Айца Майго, які ёсць у небе, той Мне брат, і сястра, і маці.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"