Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Субота — пятнаццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Міх 2, 1–5
Забіраюць палі, захопліваюць дамы

Чытанне кнігі прарока Міхея.

Бяда тым, хто задумвае беззаконні і на ложах сваіх задумвае зло, якое здзяйсняе раніцай на світанні, бо іхняя рука мае сілу. Калі пажадаюць палей, забіраюць іх, калі дамоў — захопліваюць іх, прыгнятаюць чалавека і яго дом, чалавека і яго спадчыну.

Таму Пан так кажа: Вось маю намер спаслаць на гэты род такую нядолю, ад якой не ўхіліце сваіх каркаў і не будзеце хадзіць ганарыста, бо гэта будзе час ліхі. У той дзень разнясуць пра вас прымаўку і будуць плакаць горка і казаць: Мы цалкам абрабаваныя! Доля народу майго аддадзена іншым. Як жа вернецца да мяне. Нашыя палі падзелены паміж рабаўнікамі.

Таму не будзе ў цябе нікога, хто б кінуў жэрабя, як шнур, на сходзе перад Панам.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 10 (габр.), 1–2. 3–4. 7–8. 14 (Р.: 12b)

Рэфрэн: Пане Божа, не забудзь пра ўбогіх.

1. Чаму, Пане, стаіш здалёк, *
хаваешся ў гадзіну смутку?
2. У ганарлівасці бязбожны пераследуе беднага: *
няхай трапяць у пасткі, якія выдумалі.

Рэфрэн:

3. Бо бязбожнік хваліцца жаданнямі сваёй душы, *
прагны блюзніць, пагарджае Панам.
4. У пысе сваёй бязбожны кажа: †
Няма Бога, Ён не адпомсціць. * Вось усе яго думкі.

Рэфрэн:

7. Яго вусны поўныя праклёну, подступу і здрады, *
а пад яго языком — мучэнне і згуба.
8. Сядзіць у засадзе за дварамі, у патаемных месцах, †
і забівае нявіннага, *
вочы яго сочуць за бедным.

Рэфрэн:

14. А Ты гэта бачыш: і мучэнне, і смутак, *
глядзіш, каб аддаць сваёй рукою.
На Табе абапіраецца няшчасны, *
сіраце Ты — дапамога.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 2 Кар 5, 19

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Бог у Хрысце паяднаў з сабою свет,
даючы нам слова паяднання.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 12, 14–21
Забараніў ім расказваць пра Сябе, каб збылося сказанае

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Фарысеі выйшлі і сабралі раду супраць Езуса, каб загубіць Яго.

Але Езус, даведаўшыся, пайшоў адтуль. І пайшло за Ім следам шмат людзей, і Ён аздаравіў усіх. Але забараніў ім расказваць пра сябе, каб збылося сказанае прарокам Ісаем:

Вось слуга Мой, якога Я выбраў,
умілаваны Мой, якога ўпадабала душа Мая.
Ускладу дух Мой на Яго,
а Ён абвесціць суд народам.
Не будзе пярэчыць і лямантаваць,
і не пачуе ніхто на плошчах голасу Яго.
Трысціны надламанай не пераломіць,
і кнота, які тлее, не пагасіць,
пакуль не давядзе суд да перамогі.
І ў імені Ягоным народы будуць мець надзею.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Субота, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Запрашаем на канферэнцыю па кнізе Мікалая Дзенісевіча «Финский капкан»

    13 кастрычніка ў 16.00 у бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца канферэнцыя па кнізе Мікалая Дзенісевіча «Финский капкан», якая распавядае пра лёс вязняў фінскіх канцлагераў. Прысутныя абмяркуюць невядомыя старонкі гісторыі беларускіх перасяленцаў у Карэлію (1940–1941гг.).

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"