Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Чацвер — пятнаццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 26, 7–9. 12. 16–19
Абудзіцеся і ўзрадуйцеся вы, што спачываеце ў пыле

Чытанне кнігі прарока Ісаі.

Шлях справядлівага просты;
Ты робіш простай дарогу яго.
І на шляху Тваіх судоў, Пане, мы спадзяёмся на Цябе.
Наша душа жадае імені Твайго і ўспаміну пра Цябе.
Мая душа імкнецца да Цябе ўначы,
мой дух унутры мяне Цябе шукае.
Калі Твае суды здзяйсняюцца над зямлёю,
жыхары свету вучацца справядлівасці.
Пане, Ты дорыш нам спакой,
бо ўсе нашыя справы Ты зрабіў для нас.
Пане, яны шукалі Цябе ў нядолі,
пралівалі малітву, калі пакаранне Тваё было над імі.
Як цяжарная пры набліжэнні родаў
курчыцца ад болю і крычыць,
так мы былі перад Тваім абліччам, Пане.
Мы зачалі і курчыліся ад болю,
быццам нараджалі;
толькі духа збаўлення не прынеслі зямлі
і не нарадзіліся жыхары сусвету.
Ажывуць памерлыя Твае, уваскрэснуць іхнія мёртвыя целы.
Абудзіцеся і ўзрадуйцеся вы, што спачываеце ў пыле,
бо Твая раса — гэта раса святла,
і зямля выдасць памерлых.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 102 (101), 13–14аb і 15. 16–18. 19–21 (Р.: 20b)

Рэфрэн: Пан з нябёсаў глядзіць на зямлю.

13. Ты ж, Пане, трываеш навекі, †
а памяць пра Цябе — з пакалення ў пакаленне. *
14. Ты ўстанеш і змілуешся над Сіёнам,
бо ўжо настаў час літасці над ім.
15. Слугі Твае любяць камяні яго, *
і пыл яго выклікае ў іх літасць.

Рэфрэн:

16. Народы будуць баяцца Твайго імя, Пане, *
і ўсе зямныя каралі — Тваёй славы,
17. таму што Пан адбудуе Сіён і з’явіцца ў сваёй славе. *
18. Звернецца да малітвы бездапаможных †
і не пагардзіць іхняй просьбай.

Рэфрэн:

19. Будзе запісана гэта для наступнага пакалення, *
і народ, які створыцца, праславіць Пана.
20. Таму што Пан глядзіць з вышыні сваёй святыні, †
з нябёсаў глядзіць на зямлю, *
21. каб пачуць стагнанні вязняў і вызваліць сыноў смерці.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 11, 28

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя,
і Я супакою вас, — кажа Пан.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 11, 28–30
Я ціхі і пакорны сэрцам

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус сказаў у адказ: Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для душаў вашых. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Чацвер, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"