Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — пятнаццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 10, 5–7. 13–16
Ці ж хваліцца сякера перад тым, хто ёй сячэ?

Чытанне кнігі прарока Ісаі.

Так кажа Пан:

О, асірыец, розга Майго гневу;
кій у руцэ яго — гэта Маё абурэнне!
Я пашлю яго да бязбожнага народа
і супраць народа гневу майго аддам яму загад,
каб узяў здабычу і дашчэнту абрабаваў,
каб кінуў яго на патаптанне,
быццам вулічны бруд.
Але ён не думае так
і яго сэрца так не лічыць.
Аднак у яго сэрцы згуба
і знішчэнне шматлікіх народаў.
Бо скажа:
Я ўчыніў гэта сілаю маёй рукі
і мудрасцю сваёй, бо я разумны.
Я перастаўляю межы народаў
і рабую іхнія скарбы;
скідаю тых, хто сядзіць на тронах, нібы асілак.
Мая рука знайшла, быццам гняздо, багацце народаў.
І як збіраюць кінутыя яйкі,
так я сабраў усю зямлю.
І ніхто не паварушыў крыламі,
і не адкрыў дзюбы, і не піснуў.
Але ці хваліцца сякера
перад тым, хто ёй сячэ?
Ці ж ўзвышаецца піла
над тым, хто яе цягне?
Быццам розга можа трасці тым, хто яе трымае,
або кій можа падняць таго, хто не дрэва.
За гэта Пан, Бог Магуццяў,
пашле знямогу на тлустых яго,
і пад ягонай славай
загарыцца жар, нібы полымя агню.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 94 (93), 5–6. 7–8. 9–10. 14–15 (Р.: 14а)

Рэфрэн: Пан не адкіне свой народ.

5. Топчуць народ Твой, о Пане, *
прыгнятаюць спадчыну Тваю;
6. забіваюць чужаземца і ўдаву, *
сіротаў кідаюць на смерць.

Рэфрэн:

7. І кажуць: Пан не бачыць, *
Бог Якуба не звяртае ўвагі.
8. Апамятайцеся, неразумныя сярод народу, *
калі вы паразумнееце, недасведчаныя?

Рэфрэн:

9. Ці ж той, хто стварыў вуха, не пачуе? *
І той, хто зрабіў вока, не ўбачыць?
10. Ці той, хто настаўляе народы, не асудзіць, — *
той, хто вучыць чалавека разуменню?

Рэфрэн:

14. Бо Пан не адкіне свой народ *
і не пакіне спадчыны сваёй.
15. Бо суд звернецца да справядлівасці, *
а за ім і ўсе, хто правы сэрцам.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Мц 11, 25

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Благаслаўлёны Ты, Ойча, Пан неба і зямлі,
бо Ты адкрыў таямніцы Валадарства дзецям.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 11, 25–27
Ты схаваў гэта ад мудрых і адкрыў гэта дзецям

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час, адказваючы, Езус сказаў: Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі, што Ты схаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям. Так, Ойча, бо такая была Твая добрая воля. Усё перададзена Мне Айцом Маім, і ніхто не ведае Сына апроч Айца; і ніхто не ведае Айца, апроч Сына і таго, каму Сын захоча адкрыць.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"