Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца — чатырнаццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ос 14, 2–10
Не будзем больш казаць «нашы багі» пра справы нашых рук

Чытанне кнігі прарока Осіі.

Так кажа Пан:

Вярніся, Ізраэль, да Пана Бога свайго,
бо ўпаў ты ў беззаконні сваім.
Вазьміце з сабою словы
і навярніцеся да Пана.
Скажыце Яму: Прабач усё беззаконне,
а добрае прымі,
і мы адплацім ахвярай нашых вуснаў.
Асірыя не ўратуе нас,
мы больш не будзем ездзіць на конях,
не будзем больш казаць “нашы багі”
пра справы нашых рук,
бо ў Цябе сірата знойдзе спагаду.
Я вылечу іхнюю нявернасць,
сардэчна палюблю іх,
бо адвярнуўся ад іх Мой гнеў.
Я буду для Ізраэля нібы раса.
Ён расквітнее, як лілея,
і пусціць карані свае, як Лібан.
Разрастуцца галіны яго,
і краса ягоная будзе як у алівы,
а пах яго — нібы ад Лібана.
І вернуцца тыя, хто сядзеў у ягоным цені,
і ажывуць, як зерне,
расквітнеюць, як вінаград,
і будуць згадваць пра яго, як пра лібанскае віно.
Эфраім, якая табе справа да ідалаў?
Я пачую і дагледжу цябе.
Буду як зялёны кіпарыс,
ад Мяне будзе твой плод.
Хто мудры, няхай гэта зразумее,
хто разумны, няхай ведае гэта.
Бо простыя шляхі Пана,
і справядлівыя будуць хадзіць па іх,
а грэшнікі на іх спатыкнуцца.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 51 (50), 3–4. 8–9. 12–13. 14 і 17 (Р.: 17b)

Рэфрэн: Вусны мае будуць абвяшчаць Тваю хвалу, Пане.

3. Змілуйся нада мною, Божа, у вялікай міласці Тваёй *
і ў паўнаце міласэрнасці Тваёй знішчы беззаконні мае.
4. Абмый цалкам мяне ад правінаў маіх *
і ачысці мяне ад граху майго.

Рэфрэн:

8. Ты палюбіў глыбокую праўду, *
і навучыў мяне тайнай мудрасці.
9. Акрапі мяне ісопам, і буду чысты, *
абмый мяне, і стану бялейшы за снег.

Рэфрэн:

12. Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа, *
і аднаві ўва мне трывалы дух.
13. Не адкінь мяне ад свайго аблічча *
і не пазбаў мяне Духа Твайго Святога.

Рэфрэн:

14. Вярні мне радасць збаўлення Твайго *
і ўмацуй мяне духам прыхільным.
17. Пане, адкрый мае вусны, *
і вусны мае будуць абвяшчаць Тваю хвалу.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 16, 13а; 14, 26d

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Калі прыйдзе Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе
і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 10, 16–23
Не вы будзеце гаварыць, а Дух Айца вашага

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус сказаў сваім Апосталам: Вось Я пасылаю вас, як авечак паміж ваўкоў. Таму будзьце хітрыя, як змеі, і простыя, як галубы. Сцеражыцеся людзей, бо будуць аддаваць вас на суд і ў сінагогах сваіх будуць біць вас. І павядуць вас да кіраўнікоў і да каралёў з-за Мяне дзеля сведчання перад імі і язычнікамі. Калі ж будуць выдаваць вас, не турбуйцеся, як або што сказаць, бо дадзена будзе вам у тую гадзіну пазнаць, што сказаць.

Бо не вы будзеце гаварыць, а Дух Айца вашага гаварыць будзе ў вас. І выдасць брат брата на смерць, і бацька сына; і паўстануць дзеці на бацькоў і заб’юць іх. І ўсе будуць ненавідзець вас за Маё імя. Хто ж вытрывае да канца, будзе збаўлены.

Калі вас пераследаваць будуць у гэтым горадзе, пераходзьце ў другі. Сапраўды кажу вам, што не пройдзеце гарадоў Ізраэля, як прыйдзе Сын Чалавечы.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Пятніца, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"