Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Субота — трынаццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ам 9, 11–15
І вярну з палону народ Мой, і пасялю іх на зямлі іхняй

Чытанне кнігі прарока Амоса.

Так кажа Пан:

У той дзень аднаўлю заняпалы шалаш Давіда, праломы яго загараджу і разбуранае аднаўлю, і адбудую яго, як у дні даўнія, каб яны авалодалі рэштай Эдома і ўсімі народамі, якім было абвешчана імя Маё, – кажа Пан, які ўчыніць гэта.

Вось настануць дні, — кажа Пан, — калі сустрэнуцца араты са жняцом, а той, хто топча вінаград, з сейбітам. Горы будуць струменіць вінаградным сокам, і ўсе пагоркі пацякуць. І вярну з палону народ Мой, Ізраэль, і забудуюць апусцелыя гарады, і паселяцца ў іх, пасадзяць вінаграднікі і будуць піць віно іхняе, развядуць сады і будуць есці плады іх. Пасялю іх на зямлі іхняй, і не будуць больш вырываць іх з зямлі іхняй, якую Я даў ім, — кажа Пан, Бог твой.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 85 (84), 9. 11–12. 13–14 (Р.: 9)

Рэфрэн: Пан абвяшчае спакой свайму народу.

9. Паслухаю, што гаворыць Пан Бог. *
Ён спакой абвяшчае народу і святым сваім;
няхай не вяртаюцца *
да шаленства.

Рэфрэн:

15. Міласэрнасць і вернасць сустрэнуцца разам, *
справядлівасць і спакой пацалуюцца.
16. Вернасць вырасце з зямлі, *
а справядлівасць будзе пазіраць з нябёсаў.

Рэфрэн:

17. Пан адорыць нас шчасцем, *
а зямля наша дасць свой плён.
18. Справядлівасць пойдзе перад Ім *
і паставіць на шлях крокі свае.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 10, 27

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Авечкі Мае слухаюць голас Мой,
і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною, — кажа Пан.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 9, 14–17
Ці могуць быць у жалобе госці вяселля, пакуль з імі малады?

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Вучні Яна прыйшлі да Езуса і сказалі: Чаму мы і фарысеі посцім шмат, а Твае вучні не посцяць?

А Езус адказаў ім: Ці могуць быць у жалобе госці вяселля, пакуль з імі малады? Але прыйдуць дні, калі будзе забраны ад іх малады, і тады будуць посціць.

Ніхто не прышывае латы з нябеленага палатна на старую вопратку, бо прышытае рве вопратку, і дзірка робіцца яшчэ горшай. І не ўліваюць таксама маладое віно ў старыя мяхі. Інакш, разрываюцца мяхі, і віно выліваецца, і мяхі псуюцца. Але маладое віно ўліваюць у новыя мяхі, тады захоўваецца і тое, і другое.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Субота, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"