Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аўторак — дванаццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Вал 19, 9b–11. 14–21. 31–35a. 36
Буду ахоўваць горад гэты, каб уратаваць яго дзеля сябе і Давіда

Чытанне Першай кнігі Валадарстваў.

У тыя дні:

Асірыйскі кароль Сэнахерыб паслаў да Эзэхіі паслоў, кажучы: Так скажаце Эзэхію, каралю юдэйскаму: няхай не ашуквае цябе Бог твой, на якога ты спадзяешся, думаючы: Ерузалем не будзе аддадзены у рукі караля асірыйскага. Бо ты сам чуў, што зрабілі каралі асірыйскія з усімі землямі, як спустошылі іх. Ці ж ты адзін ацалееш?

Калі Эзэхія ўзяў ліст з рукі паслоў і прачытаў яго, пайшоў у дом Пана і разгарнуў яго перад Яго абліччам. І маліўся Эзэхія перад Панам, кажучы: Пане, Божа Ізраэля, які сядзіш на херувімах! Ты адзіны Бог усіх валадарстваў зямлі, Ты стварыў нябёсы і зямлю. Схілі вуха сваё і пачуй. Адкрый, Пане, вочы свае і паглядзі, і пачуй словы Сэнахерыба, які паслаў абражаць Бога жывога. Сапраўды, Пане, каралі асірыйскія спустошылі народы і землі іхнія, і кінулі багоў іхніх у агонь, бо гэта не богі, а толькі творы рук чалавечых, з дрэва і каменя, таму і знішчылі іх. Цяпер, Пане Божа наш, уратуй нас ад рукі ягонай, каб ведалі ўсе валадарствы зямлі, што Ты, Пане, адзіны Бог.

І паслаў Ісая, сын Амосаў, да Эзэхіі, кажучы: Так кажа Пан, Бог Ізраэля: тое, аб чым молішся да Мяне супраць Сэнахерыба, караля асірыйскага, Я пачуў. Вось слова, якое сказаў Пан пра яго: пагардзіць табою, пасмяецца з цябе дзева, дачка Сіёна, услед табе паківае галавою дачка Ерузалема.

Бо з Ерузалема выйдзе рэшта, і ацалелае з гары сіёнскай. Руплівасць Пана Магуццяў зробіць гэта. Таму так кажа Пан пра караля асірыйскага: Не ўвойдзе ён у горад гэты, і не пашле туды стрэлы, і не падступіцца да яго са шчытом, і не насыпле вала яго. Той самай дарогай, якой прыйшоў, вернецца, і ў горад гэты не ўвойдзе, — кажа Пан. Я буду ахоўваць горад гэты і ўратую яго дзеля сябе і дзеля Давіда, слугі Майго.

І ў тую ноч пайшоў анёл Пана і забіў у лагеры асірыйцаў сто восемдзесят пяць тысяч. І, адступіўшы, пайшоў і вярнуўся Сэнахерыб, кароль асірыйскі, і застаўся ў Нініве.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 48 (47), 2–3а. 3b–4. 10–11 (Р.: пар. 9d)

Рэфрэн:Пан умацуе горад свой навекі.

2. Вялікі Пан і годны вялікай хвалы *
у горадзе нашага Бога.
3. Яго святая гара — цудоўнае ўзвышша, *
радасць усёй зямлі.

Рэфрэн:

Гара Сіён, мяжа поўначы, — *
горад вялікага Караля.
4. Бог у ягоных палацах *
стаў вядомы як абаронца.

Рэфрэн:

10. Разважаем, Божа, пра Тваю міласэрнасць, *
пасярод святыні Тваёй.
11. Як імя Тваё, Божа, так і хвала Твая
аж да межаў зямлі. * Правіца Твая напоўнена справядлівасцю.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 8, 12

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Я — святло свету, — кажа Пан, —
хто пойдзе за Мною, будзе мець святло жыцця.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 7, 6. 12–14
Што хачаце, каб вам рабілі людзі, і вы ім рабіце

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Не давайце сабакам таго, што святое, і не кідайце перлаў вашых перад свіннямі, каб яны не патапталі іх сваімі нагамі ды, вярнуўшыся, не разарвалі вас.

Усё, што хачаце, каб вам рабілі людзі, і вы ім рабіце. Бо ў гэтым Закон і Прарокі.

Уваходзьце праз вузкую браму, бо шырокая брама і прасторны шлях вядзе да згубы, і шмат тых, хто ўваходзіць праз яе. А вузкая брама і вузкі шлях вядуць у жыццё, але няшмат тых, хто знаходзіць яе.

Паводле catholic.by

Меткі: Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Запрашаем на канферэнцыю па кнізе Мікалая Дзенісевіча «Финский капкан»

    13 кастрычніка ў 16.00 у бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца канферэнцыя па кнізе Мікалая Дзенісевіча «Финский капкан», якая распавядае пра лёс вязняў фінскіх канцлагераў. Прысутныя абмяркуюць невядомыя старонкі гісторыі беларускіх перасяленцаў у Карэлію (1940–1941гг.).

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"