Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — адзінаццаты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ  2 Вал 2, 1. 6–14
Вось з’явілася калясніца вогненная, і ўзняўся Ілля на неба

Чытанне Першай кнігі Валадарстваў.

Калі Пан пажадаў узнесці Іллю ў віхуры на неба, Ілля і Елісей ішлі з Галгала. Калі яны прыбылі ў Ерыхон, Ілля сказаў Елісею: Застанься тут, бо Пан паслаў мяне да Ярдана. І сказаў ён: Як жывы Пан, і жывая душа твая, так я не пакіну цябе. І пайшлі яны разам. І пяцьдзесят чалавек, з сыноў прарокаў, пайшлі і сталі здалёк насупраць іх, а яны абодва стаялі каля Ярдана. І ўзяў Ілля плашч свой, скруціў і ўдарыў ім па вадзе, і раздзялілася яна ў абодва бакі, і перайшлі яны разам па сушы.

Калі яны перайшлі, Ілля сказаў Елісею: Прасі, што хочаш, каб я зрабіў табе, перш чым буду ўзяты ад цябе. І сказаў Елісей: Прашу, няхай удвая атрымаю духа твайго. І адказаў ён: Цяжкага ты просіш; калі ўбачыш, як я буду ўзяты ад цябе, станецца табе, што папрасіў, а калі не ўбачыш, не станецца. Калі яны ішлі і гутарылі, вось з’явілася вогненная калясніца і коні вогненныя, і разлучылі іх абодвух, і ўзняўся Ілля ў віхуры на неба.

А Елісей глядзеў і ўсклікаў: Ойча мой, ойча мой, калясніца Ізраэля і конніца ягоная! І не бачыў яго больш. І схапіў ён вопратку сваю і разарваў яе на дзве часткі. І падняў плашч Іллі, што ўпаў з яго, і, вярнуўшыся, стаў на беразе Ярдана. І ўзяў плашч Іллі, што ўпаў з яго, і, ударыў ім па вадзе, сказаў: Дзе ж і цяпер Бог Іллі? І ўдарыў па вадзе, і раздзялілася яна ў абодва бакі, і перайшоў Елісей.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 31 (30), 20. 21. 24 (Р.: 25а)

Рэфрэн: Няхай будзе моцным сэрца вашае

20. Якая ж вялікая Твая дабрыня, *
якую Ты захаваў для тых, хто Цябе баіцца,
якую Ты падрыхтаваў тым, *
хто на Цябе спадзяецца перад чалавечымі сынамі.

Рэфрэн:

21. Пад покрывам аблічча свайго *
Ты хаваеш іх ад змоў людскіх.
хаваеш іх, як у шатры, *
ад сварлівых языкоў.

Рэфрэн:

24. Любіце Пана, усе Ягоныя святыя; *
Пан ахоўвае верных,
а таму, хто паступае ганарліва, *
з лішкам вяртае.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 14, 23

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, — кажа Пан, —
і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 6, 1–6. 16–18
Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Глядзіце, не чыніце справядлівасці вашай перад людзьмі, каб яны бачылі. Інакш, не атрымаеце ўзнагароды ад Айца вашага, які ў нябёсах.

Калі даеш міласціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сінагогах і на вуліцах, каб людзі хвалілі іх. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду.

Калі даеш міласціну, няхай не ведае твая левая рука, што робіць правіца твая, каб міласціна твая была патаемнай. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе.

І калі молішся, не будзь, як крывадушнікі. Бо яны любяць маліцца, стоячы ў сінагогах і на рагах вуліц, каб паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой свой і, зачыніўшы дзверы свае, маліся да Айца твайго, які ў таемнасці. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе.

Калі посціце, не будзьце панурымі, як крывадушнікі. Бо яны закрываюць свае твары, каб людзі бачылі, што яны посцяць. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. А ты, калі посціш, намасці галаву сваю і абмый твар свой, каб паказацца, што посціш, не перад людзьмі, але перад Айцом тваім, які ў таемнасці. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"